Расейскія войскі пайшлі ў контратаку ў Курскай вобласці і адбілі сяло Каранёва, аднак гэта не перашкодзіла ВСУ захаваць «кацёл», у якім апынулася каля 3000 расейскіх вайскоўцаў, паведамляе «BILD», спасылаючыся на падлікі свайго аналітыка.
УСУ захапілі сяло Каранёва ў Курскай вобласці да 20 жніўня. Пазней расейскія войскі контратакавалі і выбілі ВСУ адтуль, распавёў эксперт у аналізе адкрытых звестак Юльян Рэпке. Аднак УСУ на днях занялі сяло Чырвонаакцябрскае на беразе ракі Сейм. Гэта паўднёвей Каранёва.
«Такім чынам і без узяцця Каранёва яны цалкам зачынілі ўсходнюю мяжу катла, у якім апынуліся каля 3000 расійскіх салдат. З поўдня і Захаду ён заблакаваны дзяржаўнай мяжой, з поўначы – ракой Сейм», – піша выданне.
Раней украінскія вайскоўцы ўзарвалі масты праз раку. Спробы расейцаў узвесці пантонныя масты спыняюцца нападамі дронаў.

27 жніўня кіраўнік ВСУ Аляксандр Сырскі распавёў, што да таго дня ВСУ ўзялі пад кантроль 1294 квадратных кіламетраў тэрыторыі Курскай вобласці. Гэта 100 населеных пунктаў. У палон было ўзята 594 расійскіх вайскоўцаў.
Арсен Рудэнка belsat.eu