навіны

Пракурор запытвае 6 гадоў калоніі для былога намесніка міністра энергетыкі Міхадзюка

Міхаіл Міхадзюк
Міхаіл Міхадзюк. Фота: «Белатам».
podpis źródła zdjęcia

Пракурор патрабуе 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму для былога намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка. Яго абвінавачваюць у хабарніцтве. Пры гэтым праз амністыю пракурор прапанаваў вызваліць Міхадзюка ад пакарання часткова – на 1 год пазбаўлення волі.

Таксама пракурор запытвае для Міхаіла Міхадзюка штраф ў памеры 1 тысячы базавых велічынь (Br40 тысяч). Экс-намеснік міністра могуць на пяць гадоў пазбавіць права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, піша «Белта».


Па версіі абвінавачвання, былы чыноўнік прыняў хабар ад прадстаўніка кампаніі «RIKO», за што прасоўваў яе інтарэсы пры закупцы еўрапейскага абсталявання. Усяго хабар склаў €35 тысяч. Частку грошай ён нібыта выдаткаваў на ўласнае лячэнне і лячэнне сястры, а таксама на рамонт і рэканструкцыю бацькоўскага дома ў Асіповіцкім раёне.


Дзяржабвінавачанне адзначыла, што ў справе Міхаіла Міхадзюка ёсць змякчальныя абставіны. Гэта «чыстасардэчнае раскаянне, актыўнае спрыянне выяўленню злачынстваў, яўку з павіннай, пакрыццё даходу, атрыманага злачынным шляхам, у тым ліку ўнясенне на разліковы рахунак РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі дабрачыннага ўнёску».


Арсен Рудэнка belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10