Нягледзячы на тое, што пра саступкі для абітурыентаў з Украіны і Беларусі загаварыў і падпісаў адпаведны ўказ нават польскі прэзідэнт Анджэй Дуда, нечакана для ўсіх падаць дакументы ў польскія ВНУ сотні беларускіх абітурыентаў усё роўна не могуць. Праз заканадаўчыя недахопы і бюракратычныя нюансы шмат беларусаў зараз рызыкуюць застацца без месцаў ва ўніверсітэтах.
Naviny
«Дзіра ў польскім законе, а пакутаваць беларусам». Праз заканадаўчую «пастку» беларускія абітурыенты ў Польшчы рызыкуюць застацца без адукацыі