навіны

Хто ўзначаліць Беларусь пасля Лукашэнкі? У топе ад экспертаў нават шпіц

Аляксандр Лукашэнка і пераемнік
Аляксандр Лукашэнка і пераемнік. Калаж: president.gov.by / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Радыё «Свабода» апытала экспертаў пра змены кіраўніка Беларусі. Вынікі – хутчэй за ўсё, гэтыя змены адбудуцца па смерці Лукашэнкі.

Марш свабоды ў Варшаве, Польшча. 26 сакавіка 2022 года. (Фота: Света Фар / Белсат)

Хэпі-энд для Беларусі. Чатыры сцэнары таго, як ён можа адбыцца

навіны

Беларуская служба радыё «Свабода» зладзіла анкетаванне 43 экспертаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расеі, Украіны, Злучаных Штатаў і Канады на тэму змены ўлады ў Беларусі. Імёны экспертаў не назвалі.


Найбольш імаверны сцэнар змены ўлады – смерць Аляксандра Лукашэнкі. Такі варыянт выбралі 56 % апытаных. Следам варыянт з рэформай палітычнай сістэмы, якую ініцыюе сам Лукашэнка. Такі варыянт палічылі найбольш рэалістычным 23 %. Яшчэ 7 % выбралі «палацавы» або ўнутрыэлітны пераварот, па 5 % – вайсковую аперацыю праціўнікаў Лукашэнкі з-за межаў Беларусі і добраахвотны сыход Лукашэнкі. Варыянты з рэвалюцыяй і грамадзянскай вайной, вайсковай інтэрвенцыяй Расеі ці Захаду не выбраў аніводны эксперт.


Эксперты прапаноўвалі і свае сцэнары, якіх не было сярод варыянтаў адказу. Сярод іх – «рэформа палітычнай сістэмы, ініцыяваная Лукашэнкам за 5 хвілін да смерці», «перамога Украіны і сыход Лукашэнкі як вынік», «перамовы між прадстаўнікамі рэжыму і апазіцыі» як вынік дэзынтэграцыі ўлады Уладзіміра Пуціна і іншае.



Калі не Лукашэнка, то хто?

Маўзалей, у якім пахаваны дыктатар Лёран-Дэзірэ Кабіля (Laurent-Désiré Kabila) – жорсткі і крывавы, але не настолькі, як 20 згаданых ніжэй. Кіншаса, Конга. 2000 год. Фота: msu.edu

Як паміралі і дзе пахаваныя 20 вядомых дыктатараў ХХ стагоддзя

навіны

Калі б Лукашэнка мог прызначыць пераемніка, каго б ён выбраў? 42 % экспертаў выказаліся за ягонага старэйшага сына Віктара Лукашэнку. 14 % – за старшыню Савету Рэспублікі Наталлю Качанаву, па 12 % – за прэм’ера Рамана Галоўчанку і кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыя Крутога.


Іншыя кандыдаты атрымалі па адным голасе эксперта. Сярод іх – Максім Рыжанкоў, Мікалай Снапкоў, Мікалай Лукашэнка, Наталля Пяткевіч, Аляксандр Косінец і нават шпіц Лукашэнкі Умка.


А калі Лукашэнка сыдзе без магчымасці прызначыць пераемніка? У такім разе 28 % экспертаў назвалі найбольш імаверным новым кіраўніком Беларусі Качанаву. Рэшта топу такая самая, толькі ў іншым парадку: Галоўчанка, Круты і Віктар Лукашэнка. Ды адзін з экспертаў даў такі прагноз: «Галоўчанку зацвердзіць Масква. Качанаву папросяць адмовіцца ад пасады».


7 % экспертаў выказаліся за Дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі Аляксандра Вальфовіча, столькі ж – за неназванага стаўленніка Масквы. 5 % – за старшыню Палаты прадстаўнікоў Ігара Сяргеенку. Сярод іншых варыянтаў, якія набралі адзін голас эксперта, быў і камандзір палка Каліноўскага, і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка (але не сама кіраўніца – Святлана Ціханоўская).


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10