навіны

Беларуская авіяцыя ўпершыню збіла расейскі дрон-камікадзэ – «Беларускі Гаюн»

Беспілотнік тыпу іранскага «Shahed-136»
Беспілотнік тыпу іранскага «Shahed-136». Фота: Mil.in.ua
podpis źródła zdjęcia

У Беларусь не раз заляталі расейскія «Шагэды», а ўлады Беларусі не раз падымалі авіяцыю супраць гэтых дронаў. Але ў ноч на 29 жніўня назіральнікі ўпершыню зафіксавалі, што беларуская авіяцыя збіла расейскі дрон.

Belsat

«Два паверхі складзецца». Да якіх разбурэнняў можа прывесці падзенне шагэду?

навіны

Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведаміў, што 29 жніўня каля 03:55 беларускі самалёт-знішчальнік збіў над Ельскім раёнам Гомельскай вобласці адзін з расейскіх дронаў тыпу іранскага «Shahed-136». Тое, што дрон залятаў у беларускае неба, пацвярджае ўкраінскі праект «єРадар».


Паводле «Гаюна», дрон заляцеў на тэрыторыю Беларусі ў 03:30. Пасля гэтага ў паветра паднялі самалёт-знішчальнік Ваенна-паветраных сілаў Беларусі, які «каля 20 хвілінаў ганяўся за парушальнікам». Каля 03:55 жыхары Ельскага раёну чулі не менш за два выбухі і бачылі яскравы сполах на небе.


Дзяржаўныя беларускія крыніцы аб такім не паведамляюць, хоць, напрыклад, «БелТА» перадае рапарт расейскай супрацьпаветранай абароны аб дронах, збітых над Расеяй.


«Гаюн» адзначае, што гэта першы зафіксаваны выпадак, калі знішчальнік ВПС Беларусі прыняў хаця б спробу збіць рэальную ваенную цэль у небе.

У ноч на 2 сакавіка ў адным з жылых раёнаў Адэсы падчас расейскае атакі дронамі тыпу «Шагэд» адбылося траплянне ў жылы дом. У выніку ўдару была абрушаная частка дому, загінулі 12 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей. Адэса, Украіна. 2 сакавіка 2024 года. (Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат)

Чаму расейскія шагэды цяпер лётаюць праз Беларусь?

навіны

Апошнім часам стала вядома пра шэраг выпадкаў, калі падчас расейскіх атак на Украіну ў паветраную прастору Беларусі заляталі дроны-камікадзэ «Shahed». 16 ліпеня адзін з іх даляцеў ажно да Магілёва і, як паведаміў маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн», разбіўся за 55 км ад гораду Бабруйску. 


Чаму Расея запускае дроны па Украіне праз Беларусь, невядома. Эксперты выказвалі розныя здагадкі: можа, каб заблытаць паветраную абарону Украіны, а можа, каб ціснуць на Аляксандра Лукашэнку.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10