навіны

Як паразмаўляць з Ціханоўскай і звязацца з ейным офісам

img
Святлана Ціханоўская на канферэнцыі «Новая Беларусь». Вільня, Літва. 4 жніўня 2024 года. Фота: Sviatlana Tsikhanouskaya / Flickr
podpis źródła zdjęcia

Выбраную прэзідэнтку Беларусі Святлану Ціханоўскую можна сустрэць проста на віленскай вуліцы, можна напаткаць у іншых гарадах падчас ейных візітаў у розныя краіны. А можна напісаць ейнаму офісу ці сазваніцца з ёй праз Zoom.

Белсат
ОСЦ, АПК, КР, «апазіцыя да апазіцыі» – якая цяпер структура дэмакратычных сілаў? навіны

Офіс Святланы Ціханоўскай нагадаў пра розныя спосабы сувязі, праз якія можна прапанваць ідэі, агучыць пытанні або папрасіць пра дапамогу. Гэтыя спосабы такія:


  • Напісаць у Telegram-бот офісу @AskOffice_Bot.
  • Напісаць у Signal акаўнту askoffice_chat.15.
  • Напісаць на электронную пошту askoffice@tsikhanouskaya.org.
  • Запоўніць форму зваротнай сувязі на сайце Tsikhanouskaya.org (раздзел «Кантакты», укладка «Агульныя пытанні»).
  • Па пытаннях, якія тычацца Украіны, можна пісаць кіраўніку Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзю Манько на электронную пошту mgl@tsikhanouskaya.org.
  • Па пытаннях адносна Чэхіі можна пісаць на пошту Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі czechia.office@tsikhanouskaya.org або кіраўніцы гэтага офісу Крысціне Шыянок у Telegram @OfficeBLRinCZE.
  • У справах медыяў можна пісаць прэс-сакратарцы Ціханоўскай Ганне Красулінай: press@tsikhanouskaya.org, або Telegram @anna_krasulina, або Skype anna_krasulina.
  • Афіцыйныя запрашэнні ці прапановы лепш скіроўваць на электронную пошту office@tsikhanouskaya.org.
  • Можна звязацца і з іншымі чальцамі офісу: на сайце Ціханоўскай ёсць кантакты каманды офісу і дарадцаў у розных тэмах.


Паразмаўляць асабіста са Святланай Ціханоўскай можна на рэгулярных сустрэчах праз праграму Zoom. Такія сустрэчы праходзяць амаль штотыдзень. Адзінай пастаяннай спасылкі для рэгістрацыі няма, анонсы сустрэчаў і спосабы рэгістрацыі на іх з’яўляюцца ў афіцыйных каналах Ціханоўскай.


Гэтыя каналы такія:



⚠️ Звярніце ўвагу: сілавікі могуць ствараць фальшывыя каналы, акаўнты і боты ад імя Ціханоўскай, ейнага офісу або іншых арганізацыяў і асобаў з дэмакратычных сілаў. Праз фэйкавыя акаўнты сілавікі могуць правакаваць на «прызнанні ў злачынствах» (напрыклад, удзел у плане «Перамога» ці цікаўнасць да палка Каліноўскага) і раскрыццё асабовых звестак. Кантакты офісу Ціханоўскай можна спраўдзіць на сайце Tsikhanouskaya.org.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10