навіны

Зяленскі: на Куршчыне ЗСУ пашыраюць «тэрыторыю кантролю», але на Данеччыне цяжкая сітуацыя

Украінскі вайсковец
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскі вайсковец. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Поўнамаштабная вайна ва Украіне трывае 917 дзён. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказвае пра поспехі Збройных сілаў Украіны ў Курскай вобласці Расеі, але наракае на цяжкае становішча ў Данецкай вобласці Украіны.

У вечаровым звароце 28 жніўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў, што галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі даклаў яму пра сітуацыю ў Курскай вобласці Расеі, дзе Украіна вядзе наступ ад 6 жніўня.



Як перадае Зяленскі, ЗСУ працягваюць «павялічваюць тэрыторыю кантролю» ў пэўных памежных раёнах, а таксама атрымалі папаўненне «абменнага фонду» – то бок, узялі новых палонных.

,,

«Мы маем разумець зараз і тое, што ўсё тое напружанне, якое мы перанеслі ў Расею, азначае, што яны не могуць накіраваць яшчэ больш ціску на нашую Данеччыну», – сказаў Зяленскі.


На Данеччыне сітуацыя надзвычай складаная, прызнаў Зяленскі. Цяпер менавіта там засяроджаныя ключавыя высілкі расейскіх войскаў – асабліва на пакроўскім напрамку. Зяленскі падзякаваў кожнаму салдату і камандзіру, якія трымаюць пазіцыі.


Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) звяртаў увагу на тыя ж напрамкі, а таксама на прасоўванні ЗСУ ў Белгарадскай вобласці Расеі:



Паводле ISW, Расея дамаглася сур’ёзнага прасоўвання на пакроўскім напрамку, а ўкраінскія войскі адступілі з некаторых пазіцыяў на паўднёвым усходзе ад Пакроўску. На гэтым напрамку, піша ISW, Расея засяродзіла найбольш гатовыя да бою сілы.


Гэта, паводле ISW, адлюстроўвае агульную стратэгію Расеі, заснаваную на невялікім, як можа здавацца, павольным і невялікім прасоўванні. Уладзімір Пуцін ставіць на захаванне ініцыятывы і пастаянную жорсткую вайну на знясіленне, каб «ператрываць» Украіну і ейных партнёраў.

Аляксандр Сырскі. Фота: t.me/osirskiy

Расея перакінула 30 тысяч вайскоўцаў у Курскую вобласць з-за аперацыі Украіны – кіраўнік УСУ

навіны

Калі і чым мае скончыцца пакроўская аперацыя, ISW не бярэцца прадказваць, але лічыць, што пасля кульмінацыі наступу і на тле перакідвання 30 тысяч расейскіх вайскоўцаў у Курскую вобласць стане заўважным пагаршэнне магчымасцяў Расеі ў вайне ва Украіне.


Ды цяпер баявыя дзеянні ва Украіне больш інтэнсіўныя, чым у мінулыя месяцы. Так, Генштаб ЗСУ паведамляў, што на 16:00 28 жніўня былі зафіксаваныя 111 баявых сутыкненняў, тады як у мінулыя месяцы столькі бывала не за кожны поўны дзень. Баявыя дзеянні трываюць таксама на харкаўскім, купянскім, ліманскім, сіверскім, краматорскім, тарэцкім, курахаўскім, урэменеўскім, арэхаўскім і прыдняпроўскім напрамках.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10