Naviny

Расейцы трапілі ў пастку. Тлумачым, што цяпер адбываецца ў Курскай вобласці

Украінскія вайскоўцы едуць на танку пасля вяртання з Расеі
Украінскія вайскоўцы едуць на танку пасля вяртання з Расеі каля расейска-ўкраінскай мяжы ў Сумскай вобласці, Украіна. 17 жніўня 2024 года. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo / East News

З пачатку наступальнай аперацыі ЗСУ ў Курскай вобласці мінула два тыдні. За гэты час Расея не толькі не здолела спыніць украінскіх вайскоўцаў, але сутыкнуліся з пагрозай атачэння і страты яшчэ аднаго раёну. «Белсат» тлумачыць, як развіваецца ўкраінскі наступ, і чаму Курскі фронт - гэта надоўга.