навіны

Гісторыку Ігару Мельнікаву пагражае да шасці гадоў зняволення

Гісторык Ігар Мельнікаў. Фота: Вікіпедыя
Гісторык Ігар Мельнікаў. Фота: Вікіпедыя
podpis źródła zdjęcia

Стала вядома, паводле якога артыкулу абвінавачваюць бабруйскага гісторыка. 

10 верасня ў Менскім гарадскім судзе пройдзе суд над Ігарам Мельнікавым. У віну гісторыку ставяць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» паводле часткі 1 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэксу, адзначае выданне «Наша Ніва». Працэс будзе весці суддзя Міхаіл Макарэвіч

Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле – да шасці гадоў зняволення.

Вядома было, што Ігар Мельнікаў больш за паўгода знаходзіўся ў СІЗА, але інфармацыі аб тым, паводле якога артыкулу яго абвінавачваюць, не было. Апошняя публікацыя ў сацыяльных сетках гісторыка датуецца 21 студзеня 2024 года. Верагодна, першапачаткова яго затрымлівалі на содні, пасля якіх ён так і не выйшаў на волю. 

Апошняя праца, якую Ігар Мельнікаў рыхтаваў да друку, была кніга «Прыступіць да ліквідацыі» пра факты з гісторыі барацьбы савецкай міліцыі і чэкістаў пасля Вялікай Айчыннай вайны супраць нацысцкіх памагатых і калабарацыяністаў. 

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10