У Беларусі ліквідавана 1742 некамерцыйных арганізацый пасля выбараў 2020 года і да канца ліпеня 2024 года, паведамляе праваабарончая арганізацыя «Lawtrend».
,,«Рашэнне аб самаліквідацыі прымаецца перш за ўсё з-за ціску на членаў, супрацоўнікаў НКА, неспрыяльнага прававога асяроддзя, агульнай грамадска – палітычнай сітуацыі ў краіне», – падкрэслівае «Lawtrend».
Цяпер ліквідацыі падлягаюць перш за ўсё рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні, зарэгістраваныя ў Міністэрстве юстыцыі і не выканалі новыя патрабаванні заканадаўства для аб'яднанняў рэспубліканскага статусу аб неабходнасці наяўнасці арганізацыйных структур ва ўсіх абласцях Беларусі і Менску. Такія арганізацыі павінны былі ўнесці змены ў свае статуты да 4 сакавіка 2024 года. Некаторыя змянілі статус з рэспубліканскага на мясцовы або на міжнародны.
У сувязі з новаўвядзеннямі праваабаронцы чакаюць яшчэ большага закрыцця НКА. Таксама ў Беларусі каля 40 сфер і відаў дзейнасці трэба ліцэнзаваць. Для яшчэ большай часткі – атрымліваць акрэдытацыю, сертыфікацыю і гэтак далей. Без гэтага НКА не могуць працаваць.
«Колькасць гэтых відаў абмежаванай дзейнасці расце, распаўсюджваючыся на ўсе новыя сферы, у тым ліку традыцыйныя для НКА. Напрыклад, летам 2024 года Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь выступіла з ініцыятывай увесці спецыяльны рэестр арганізатараў дзіцячага адпачынку, у які павінны будуць уключацца ўсе дзіцячыя лагеры. Дадзеная ініцыятыва ставіць пад пагрозу інтарэсы многіх моладзевых, сацыяльных і дабрачынных НКА», – падкрэсліваюць праваабаронцы.
Арсен Рудэнка belsat.eu