Прадстаўнікі польскай партыі «Фронт», якую ўзначальвае Кшыштаф Талвіньскі, зноў наведалі Беларусь. Яны вывучалі магчымасці лячэння палякаў у беларускіх лякарнях і абмяркоўвалі перанос бізнэсаў па развядзенні пушных жывёл у Беларусь.