навіны

«Шчыра раскаяліся». Спецкамісія генпракурора дазволіла Драгуну і Хачатурану вярнуцца ў футбол

Камісія Шведа, якая вырашала лёс Драгуна і Хачатурана
Камісія Шведа, якая вырашала лёс Драгуна і Хачатурана. Фота: скрыншот @mst_gov_by / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Спецкамісія на чале з генпракурорам Беларусі Андрэем Шведам дазволіла футбалістам Станіславу Драгуну і Андрэю Хачатурану вярнуцца ў спорт. Яны нібыта «шчыра раскаяліся» за «памылкі» 2020 года.

З паведамлення Мінспорту вынікае, што Станіслаў Драгун і Андрэй Хачатуран самі падалі звароты ў камісію Шведа.


«У сувязі са шчырым раскаяннем і прызнаннем сваіх памылак, учыненых у 2020 годзе, актыўным удзелам у значных грамадска-патрыятычных мерапрыемствах, накіраваных на падтрымку дзяржаўнага ладу, абавязацельствам выканання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, павагі дзяржаўных сімвалаў і нацыянальных традыцый краіны, а таксама развіцця беларускага спорту і годнага прадстаўлення Рэспублікі Беларусь у спартыўных мерапрыемствах, Камісіяй прынята рашэнне аб допуску да прафесійнай дзейнасці ў сферы спорту», – піша тэлеграм-канал Міністэрства спорту і турызму Беларусі.


Драгун і Хачатуран асудзілі гвалт сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў у 2020 годзе. Абодва ўваходзілі ў зборную Беларусі па футболе.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10