Чым больш скалынанняў і нявызначанасці перажывае краіна, тым вышэй попыт на рознага кшталту варажбітак і прадракальнікаў. Паводле запытаў Google, гэтая тэма сталася вельмі папулярнай у Беларусі ў канцы 2019 года – пачатку 2020-га. І далей цікавасць да таро-прагнозаў не спадае, выносячы «ў адну браму» ўсіх палітычных і эканамічных экспертаў.«Белсат» паглядзеў, якія прагнозы для Беларусі на 2024 год на картах рабілі папулярныя блогеры. Коратка пра галоўныя вынікі: Лукашэнка будзе жыць, а вось Пуцін увогуле ўжо памёр.