навіны

Кітай прафінансуе Дзяржпамежкамітэт Беларусі

Беларускія памежнікі на суботніку
Беларускія памежнікі на суботніку. Фота: Пограничный комитет Беларуси / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Дзяржпамежкамітэт Беларусі атрымае тэхніка-эканамічную дапамогу ад Кітая. Адпаведную пастанову ад 5 жніўня №569 падпісаў Саўмін.

Дэталі праекта не публікуюцца. Саўмін паведамляе толькі, што пастанаўляе наступнае:


«Прыняць прапанову Міністэрства эканомікі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб заключэнні шляхам абмену лістамі пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі па праекце "Укараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій"».


Далей да пастанаўлення павінен дадавацца тэкст ліста з падрабязнасцямі аб праекце, які «не рассылаецца» для ўсіх.


«Вызначыць Дзяржаўны памежны камітэт атрымальнікам тэхніка – эканамічнай дапамогі», – піша Саўмін.


Пастанова ўступае ў сілу з дня яго прыняцця. Апошнія навіны, якія тычыліся Кітая, Беларусі і беларускай мяжы, былі звязаныя з міграцыйным крызісам. Пасля таго як прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам 24 чэрвеня, паток мігрантаў у Польшчу з боку Беларусі значна знізіўся. Дуда казаў пра сітуацыю на мяжы і паведамляў, што праз мігрантаў Польшча разглядае магчымасць закрыцця мяжы з Беларуссю для грузаў, што закранае ў тым ліку кітайскі экспарт у ЕЗ.


Арсен Рудэнка, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10