навіны

Спазненне з Вільні на 10 гадзін, чаканне на Тэпеспалі – 35 гадзін. Сітуацыя на мяжы

Варшаўскі мост» днём 6 жніўня
Варшаўскі мост» днём 6 жніўня. Фота: gpk.gov.by
podpis źródła zdjęcia

На Тэрэспалі людзі стаяць соднямі ў чэргах, а з Вільні вельмі моцна спазняюцца аўтобусы. Уезд у Беларусь таксама могуць затрымліваць сілавікі. «Белсат» даведаўся, што адбываецца на мяжы.

На машыне хутчэй за ўсё трапіць у ЕЗ праз Беняконі


Паводле Дзяржпагранкамітэту, уезду ў Польшчу ля Тэрэспаля каля поўдня 6 жніўня чакалі 350 машын. Людзі ў тэматычных чатах пішуць, што да зоны чакання на беларускім баку давялося правесці 17 гадзін. Некаторым спатрэбілася больш за 30 гадзін на ўсю мяжу. Уначы карыстальнікі адзначалі, што затор стварае беларускі бок і званок дзяжурнаму на мяжу быццам можа дапамагчы.


Ужо традыцыйна ў чатах абураюцца, што шырока распаўсюджаная практыка ўкліньвацца ў чаргу бліжэй да мяжы. Часткова ў доўгім чаканні вінавацяць «улезуноў».


Дзяржпагранкамітэт працягвае адзначаць павольную працу польскіх калег:


«Менш за ўсё транспарту прынялі на сваю тэрыторыю кантрольныя службы Тэрэспаля (Брэст) – 33 % легкавікоў [ад нормы]».


Сабраліся чэргі і ў бок Беларусі – кіроўцы чакаюць па 13 гадзін. Паведамляюць пра чаргу з каля 130 машын, аднак рух да поўдня паскорыўся.


Уезду ў Літву ля Каменнага лога а 12 гадзіне чакалі 170 легкавых машын. А каля Беняконяў – 80. «Літоўцы павольна працуюць, што ў бок РБ, што ў бок Літвы», – пішуць у чаце.


Уезд у Літву праз Каменны лог займае каля 35 гадзін. У бок Беларусі тут таксама сабралася чарга – на мяжы трэба 10 – 12 гадзін.


«На абодвух баках прайшлі пашпартны кантроль і мытню даволі хутка. Доўга стаялі перад шлагбаўмам на ўезд у літоўцаў, і ў беларусаў. ВАТы адзначылі, ІКЕЮ і прадукты прапусцілі. У ЛТ толькі адкрылі багажнік, а РБ даглядалі ўсе сумкі, валізкі, палічкі, бардачкі, багажнік і капот машыны. У РБ спыталі, якую суму ў валюце ўвозім, а ЛТ пра еўра не пыталіся», – распавядаюць вандроўцы, якія ехалі ў Беларусь.


На Беняконях чаканне меншае, калі ехаць у Літву – блізу содняў. Людзі скардзяцца, што перад шлагбаўмам 3 гадзіны прастаялі без прасоўвання. Там жа каля 40 машын чакае ўезду ў Беларусь. Прапускаюць прыкладна 4 машын у гадзіну.


«"Размовы" зацягваюць працэс»

«Каменны лог» днём 6 жніўня. Фота: gpk.gov.by
«Каменны лог» днём 6 жніўня. Фота: gpk.gov.by

Дзяржпагранкамітэт паведамляе пра 35 аўтобусаў, якія чакаюць уезду ў Польшчу. Яшчэ 6 перад Літоўскім Мядзінінкаем.


На Тэрэспалі аўтобусы трацяць на межы і чаканне па 28 гадзін.


«Ужо тры гадзіны стаім на беларускім баку без руху», – пішуць у чаце.


Цікавяцца і, ці можна падсець у аўтобус бліжэй да мяжы. Можна, кошт пытання – 100 рублёў або 40 еўраў. Калі ехаць у бок Беларусі, то падарожнікам трэба каля 11 гадзін на мяжу.


«Аўтобус Варшава – Пінск. На мяжы з 5 раніцы без руху, нават не прайшлі палякаў. Што адбываецца?», – пішуць у чаце.


«"Размовы" зацягваюць працэс», – адказваюць на пытанне, маючы на ўвазе допыты сілавікоў на беларускім баку.


Некаторыя ўдакладняюць, ці бачыў хто-небудзь канкрэтны аўтобус, паколькі там блізкія занадта доўга без сувязі. Іншыя дзеляцца затрымкамі на выезды з Польшчы.


Раней «Белсату» стала вядома, што такое магчыма праз тое, што аўтобусы з Беларусі занадта доўга чакаюць у чэргах і не паспяваюць на зваротныя рэйсы. На Мядзінінкаі абстаноўка даволі добрая. Аўтобус Менск – Каўнас выдаткаваў на дарогу з Менску і межы 12 гадзін. А з паездкамі ў Беларусь могуць быць праблемы. Напрыклад, аўтобус Вільня – Менск, які павінен быў выехаць увечары 5 жніўня, спазніўся на 10,5 гадзін, а мяжу прайшоў хутка.


«Адставанне ад графіка з прычыны доўгага праходжання мяжы з РБ у Літву. Са слоў кіроўцы, праблема штодзённая цягам апошніх трох тыдняў», – распавядаюць у чаце.


На чарзе ў Беняконях у бок Літвы не скардзяцца. Калі ехаць у Беларусь, там няма таксама чэргаў, аднак пасажыры таксама згадваюць у чаце «гутаркі» з беларускімі сілавікамі. Аб моцных праверках багажу не паведамляецца. Латвійская мяжа праходзіць вельмі хутка, пішуць у чаце.


Тыя, хто ехалі ў Рыгу, адзначаюць, што ўсё па раскладзе, а памежнікі не чапляюцца, а пытаюцца толькі пра цыгарэты і алкаголь.


Арсен Рудэнка, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10