навіны

У Варшаве адбудзецца ўрачыстае закрыццё выставы, прысвечанай Алесю Пушкіну

У Варшаве пройдзе фінісаж выставы, прысвечанай Алесю Пушкіну.
У Варшаве пройдзе фінісаж выставы, прысвечанай Алесю Пушкіну.
podpis źródła zdjęcia

У варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі пройдзе фінісаж выставы «Ales Pushkin. AFTERLIFE» і дыскусія з удзелам вядомых культурніцкіх дзеячоў і дзяячак, блізкіх сяброў Алеся Пушкіна.  

Урачыстае закрыццё выставы (фінісаж) «Ales Pushkin. AFTERLIFE» адбудзецца 30 жніўня а 19-й гадзіне па адрасе: Foksal 11, у Музеі Вольнай Беларусі, які традыцыйна праводзіць мноства беларускіх культурніцкіх імпрэзаў.

У рамках фінісажу плануецца дыскусія на тэму «Art Afterlife», у якой возьмуць удзел вядомыя культурніцкія дзеячы і дзяячкі, некаторыя з іх асабіста ведалі мастака.
  

Сярод удзельнікаў дыскусіі – куратар выставы, мастак Андрэй Дурэйка (анлайн); вядомы мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч; музыка легендарнага гурту N.R.M., сябра Алеся Пушкіна Піт Паўлаў; мастацтвазнаўца, культуролаг, куратар, даследчыца сучаснага беларускага мастацтва Вольга Архіпава; кіраўніца Музея Вольнай Беларусі Наталля Задзяркоўская; мастачка, калега і сяброўка Алеся Пушкіна Лера Лазук (анлайн).

Мадэратар дыскусіі – арт-мэнеджар, прадусар, кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.


Госці мерапрыемства таксама стануць сведкамі прэм’еры перформанса «Партрэт №1» тэатральнай ініцыятывы «Дзея другая» (аўтары: Канстанцін Мужаў, Ілля Семашкевіч і Даніла Ганчароў).

Уваход на фінісаж вольны.
 

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10