навіны

Каля 700 машын чакаюць уезду з Беларусі ў ЕЗ. Некаторыя – амаль па 2 содняў. Сітуацыя на мяжы

"Варшаўскі мост" раніцай 5 жніўня
"Варшаўскі мост" раніцай 5 жніўня, Фота: gpk.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Выезду з Беларусі чакаюць 685 легкавых машын раніцай 5 жніўня. А аўтобусаў – 76. Акрамя таго, што людзям ужо традыцыйна складана трапіць у ЕЗ, цяпер дадалася яшчэ праблема – аўтобусы з ЕЗ могуць спазняцца на 12 гадзін. Расказваем пра галоўнае, што адбываецца на мяжы.

Чакалі народ з «гутарак»


Самы загружаны маршрут для аўтамабіляў пры выездзе з Беларусі праходзіць праз Польскі Тэрэспаль.


«Яго супрацоўнікі з пятніцы прынялі на сваю тэрыторыю 34% транспарту ад нормы», – распавядае Дзяржпамежкамітэт.


Калі ехаць на машыне з Польшчы, то чэргаў няма, распавядаюць у тэматычных чатах. А вось у іншы бок чарга па 4 гадзіны можа не рухаецца. Людзі пішуць, што на машыне ехалі ў Польшчу 31 гадзіну і 40 хвілін. Амаль содні з гэтага часу заняла чарга да мяжы. Іншыя ехалі 33 гадзіны і 20 хвілін. Раніцай 5 жніўня ўсе машыны адпраўляюць на рэнтген, адзначаюць у чаце. Таксама распавядаюць пра начны рэйд міліцыі на гандляроў месцамі ў чарзе.


«Пабольш бы такой актыўнасці, таму што руху пасля кальца практычна няма», – піша адзін з карыстальнікаў.


Паведамленняў з незадаволенасцю перапродажам месцаў або тымі, хто спрабуе праехаць без чаргі, вельмі шмат. Уезд у Польшчу на аўтобусе таксама займае шмат часу. Памежны камітэт паведамляе пра 60 аўтобусаў у чарзе раніцай 5 жніўня.


«Каб заехаць пад шлагбаўм да беларускіх памежнікаў прастаялі 18 гадзін», – распавядае ў чаце падарожнік.


На выезд з Польшчы звычайна не скардзяцца. На праходжанне мяжы трэба каля 6 гадзін, пішуць у чаце. Затрымаць дарогу могуць аўтобусы, якія прыходзяць са спазненнем. Так адбываецца праз тое, што частка аўтобусаў з Беларусі доўга чакаюць уезду ў Польшчу і не паспяваюць на зваротны рэйс. Таксама затрымкі праз праверкі беларускіх сілавікоў.


«Палякаў праляцелі хутка, а вось на мытні чакалі ўваходу, потым чакалі народ з гутарак», – піша адзін з карыстальнікаў.


Аўтобус з Вільні з затрымкай на 12 гадзін


«Перад літоўскімі памежнымі пераходамі Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) сабралася 185 і 100 легкавікоў адпаведна, іх кантрольныя службы аформілі 47 % і 65 % аўто», – распавядае Дзяржпамежкамітэт Беларусі.


З уездам у Літву сітуацыя сумная. Раніцай 5 жніўня праз Каменны лог нарэшце праехала машына, якая чакала 37 гадзін. З іх 29 гадзін – у зоне чакання. На Беняконях адна з машын чакала 42 гадзіны.


«Літоўцы на некаторых зменах не працуюць наогул», – скардзяцца ў чаце.


Аўтобусаў на ўезд у Літву на Каменным Логу было каля 14 штук раніцай 5 ліпеня, пішуць у чаце. Людзі чакаюць па 16 гадзін, каб проста пад'ехаць да беларускіх памежнікаў.


Выехаць з Літвы на аўтамабілі проста – «перад першым шлагбаўмам пустата», распавядаюць пра сітуацыю на Каменным Логу.


«Мы выязджалі і мытніка пыталася, патрэбныя ваты ці не», – адзначаюць у чаце.


Некаторыя пішуць, што літоўцы асабліва не правяраюць, але пытаюцца, колькі грошай людзі вязуць. Раней былі выпадкі, калі тых, у каго больш за 60 еўраў з сабой, адпраўлялі назад у Літву. Іншыя ж паведамляюць аб дбайных праверках.


Пасажыры аўтобусаў не скардзяцца на чэргі пры выездзе з Літвы, але людзі ўсё часцей адзначаюць затрымкі аўтобусаў з Вільні з такой жа прычыны, як з Польшчы. Некаторым даводзіцца чакаць па 12 гадзін свайго рэйса, прычым не заўсёды людзі ведаю пра спазненні, паколькі паведамленні з апавяшчэннямі прыходзяць на беларускія нумары тэлефонаў.


Арсен Рудэнка, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10