навіны

У справе аб забойстве беларускі Лізы ў Варшаве прызначылі дату папярэдняга паседжання суда

Архіўнае фота: Дор’яна С. вядуць на паўторныя слуханні
Архіўнае фота: Дор’яна С. вядуць на паўторныя слуханні. Фота: Wirtualna Polska
podpis źródła zdjęcia

У справе паляка Дор’яна С., абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага, прызначылі дату ўступнага паседжання суда. Гэтае паседжанне адбудзецца 24 кастрычніка, паведаміла «Белсату» прэс-сакратарка акруговага суда Варшавы Анна Ляшчыньска.

Папярэдняе (падрыхтоўчае) пасяджэнне прызначанае для планавання ходу працэсу і парадку выканання асобных працэсуальных дзеянняў. Гэта яшчэ не фактычны пачатак суда.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Варшава, Польшча. 29 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)

«Мяне б згвалтавалі, як Лізу?» На беларуску напалі на веладарожцы ў Варшаве. Што вядома?

навіны

Раней пракурор Пётр Антоні Скіба расказваў «Белсату», што з улікам характару справы далейшы ейны ход і наступны суд будуць закрытымі. У такіх справах у Польшчы закрытасць аўтаматычная – у інтарэсах пацярпелых і іхных сваякоў. 


Вырак можа быць агучаны публічна, але ў публічнай частцы абвесцяць толькі прадмет справы, прызнанне вінаватым ці невінаватым і прысуджанае пакаранне.


7 жніўня стала вядома, што экспертнае заключэнне ад псіхіятраў, псіхолага і сексолага паказала: абвінавачаны з'яўляецца ў стане свядомасці і можа прымаць удзел у судовых пасяджэннях. 

Партрэт забітай Лізы на цырымоніі развітання ў Варшаве, Польшча. 14 сакавіка 2024 года. Фота: Белсат
Партрэт забітай Лізы на цырымоніі развітання ў Варшаве, Польшча. 14 сакавіка 2024 года. Фота: Белсат
Лізавета, якая пацярпела ад згвалтавання ў цэнтры Варшавы (Фота: Даніла, сябар Лізаветы)

Забойства Лізы шакавала Польшчу. Пачаліся дыскусіі, будуць маршы, магчымыя змены законаў

навіны

Абвінавачанаму пагражае ад 15 гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення.


25-гадовая беларуска Ліза была згвалтаваная і забітая ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага. Паводле папярэдніх звестак, нападнік прыставіў нож да горла Лізы, згвалтаваў яе і душыў, а потым кінуў без прытомнасці на зямлі. Толькі раніцай яе знайшлі людзі, аднак выратаваць дзяўчыну не ўдалося. Яна знаходзілася ў цяжкім стане ў рэанімацыі, а 1 сакавіка памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.


Неўзабаве па нападзе затрымалі 23-гадовага паляка Дарыяна С., у яго ўдома знайшлі асабістыя рэчы ахвяры. Лізу пахавалі на Паўночных могілках у Варшаве. Ейнае забойства справакавала вулічныя акцыі і шырокія дыскусіі ў Польшчы аб зменах законаў і бяспецы жанчын, узмацненне пакарання за згвалтаванне.


Дар’я Форман, Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10