Пухавіцкі раённы суд 23 жніўня прызнаў «экстрэмісцкай» інстаграм-старонку мастака Уладзіміра Цэслера, на якую падпісана больш за 36 тысяч чалавек. У спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» апынуўся і шэраг іншых акаўнтаў у сацыяльных сетках.
Так, у спісе ад Мінінфармацыі з’явіліся старонкі ў сацыяльнай сетцы «Х» былога чальца АПКБ Валера Кавалеўскага («Valery Kavaleuski») і палітыка Валерыя Цапкалы («Valery Tsepkalo»).
Згадваецца сярод «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і фэйсбук-старонка «Белсату» – «Хата Белсату».
Сярод іншых старонак, прызнаных «экстрэмісцкімі», апынуліся:
- тэлеграм-каналы і чаты «Беларусь Rазам!», «Подвиг народа бессмертен, «Золотая Горка чат района, «ProChat»;
- фэйсбук-старонка «Беларусы в Украине», «Хата Белсату»;
- старонкаў сацсетцы «Х» «propovedny»;
- інстаграм-старонкі «volha.vialichka», «bloody_dictator»;
- старонка ў «Вконтакте» «luka.zonе»;
- YouTube-старонка «Такое жыццё»;
- старонкі ў «Одноклассниках» «игорь селиханов», «Наша Вiлейка»;
- TikTok-старонка «masterslk»;
- сайт agrolivе.bу.
Нагадаем, што падпіскі на старонкі, якія знаходзяцца ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў», могуць прывесці да рэпрэсій з боку беларускіх уладаў. Будзьце пільныя!
Раман Шавель, «Белсат»