навіны

Еўракамісія афіцыйна зацвердзіла дату запуску новай сістэмы заезду і выезду на тэрыторыю ЕЗ

Здымае мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: zn.ua
Здымае мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: zn.ua
podpis źródła zdjęcia

Еўрапейская камісія афіцыйна пацвердзіла дату запуску новай сістэмы ЕЕS, якае будзе адсочваць заезд і выезд замежных падарожнікаў на тэрыторыю Еўразвязу.

Старт працы сістэмы запланаваны на 10 лістапада 2024 года. Пра гэта паведаміла Еўрапейскі камісар па ўнутраных справах Ільва Ёхансан. 


«Пасля інтэнсіўных дыялогаў з краінамі-членамі, з вамі і іншымі зацікаўленымі бакамі я прыняла рашэнне, што сістэма ўезду/выезду будзе ўведзена ў дзеянне 10 лістапада. Нягледзячы на тое, што патрабуюцца розныя юрыдычныя крокі перад прыняццем фармальнага рашэння камісіяй, я ганаруся тым, што магу сёння абвясціць, што 10 лістапада – гэта запланаваны дзень», – сказала Ільва Ёхансан.

Акрамя таго, Еўрапейскі камісар па ўнутраных справах паведаміла, што ў цяперашні час адбываецца заключны этап тэставання сістэмы.


Павеодле Ільвы Ёхансан, пасля пачатку працы сістэмы ЕЕS сфера яе прымянення закране каля 700 мільёнаў чалавек, бо менавіта столькі падарожнічае ў Еўропу штогод. Пры гэтым самім еўрапейцам яна дасць «пачуццё большай бяспекі».  


Паведамленні аб тым, што сістэма можа быць уведзеная ў гэтыя тэрміны з’яўляліся ў сродках масавай інфармацыі і раней, але гэтым разам інфармацыя была пацверджана на афіцыйным узроўні.


Такім чынам, з 10 лістапада 2024 года сістэма EES будзе аўтаматычна рэгістраваць уезд і выезд замежных падарожнікаў у Еўразвяз, уключаючы іх біяметрычныя дадзеныя і замяняючы ручное штампаванне пашпартоў. 


EES (Entry/Exit System) – гэта аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма, якая будзе лічбава фіксаваць дадзеныя грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ, пры кожным заездзе і выездзе праз знешнія межы Шэнгенскай зоны. Сістэма заменіць ручную пастаноўку штампа ў пашпарце і будзе рэгістраваць імя падарожніка, тып праязнога дакумента, такія біяметрычныя дадзеныя, як адбіткі пальцаў і сканаванне асобы, а таксама дату і месца ўезду і выезду. Дадзеныя будуць захоўвацца ў сістэме на працягу трох гадоў.


EES таксама будзе фіксаваць адмовы ў ўездзе. Усе грамадзяне краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ, пры ўездзе ў Шэнгенскую зону на кароткатэрміновае знаходжанне павінны будуць зарэгістравацца ў гэтай сістэме, скануючы свае дакументы ў спецыяльных «кіёсках самаабслугоўвання». Асноўныя мэты ўкаранення EES – павышэнне бяспекі на межах і перадухіленне нелегальнай міграцыі. Акрамя таго, сістэма будзе дапамагаць выяўляць асоб, якія парушылі правілы знаходжання, і тых, хто спрабуе трапіць у ЕС па падробленых дакументах.


Раман Шавель, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10