Тэрыторыя Расеі зноў падверглася нападам украінскіх беспілотнікаў, паведамляюць як расейскія афіцыйныя крыніцы, гэтак і неафіцыйныя медыі.
У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі, што на працягу ночы 23 жніўня дзяжурныя сродкі расейскай СПА знішчылі чатыры ўкраінскія беспілотныя лятальныя апараты знішчаны над тэрыторыяй Белгарадскай вобласці і тры над тэрыторыяй Курскай вобласці.
ТАСС адзначае са спасылкай на крыніца ў праваахоўных органах, што ўкраінскі дрон знойдзены недалёка ад сховішча адпрацаванага ядравага паліва Курскай АЭС у Курчатаве. Паводле выдання, менавіта яна была мэтай атакі.
Тым часам неафіцыйныя расейскія медыі паведамляюць пра чарговую атаку на нафтасховішча ў Пралетарску Растоўскай вобласці РФ, якую пасля мінулай атакі 18 жніўня ніяк не могуць патушыць. Як піша BAZA, беспілотнік паспрабаваў атакаваць тэрыторыю нафтабазы каля 05:00 раніцы. Па папярэдніх дадзеных, у выніку падзення дрону ніхто не пацярпеў.
Паводле інфармацыі 161.ru, гукі выбухаў пабудзілі жыхароў Пралетарска каля 03:30. Іх было два з розніцай каля 10 хвілін, «зарыва азарыла Пралетарск».
У сваю чаргу амерыканскі The Wall Street Journal адзначае, што праз украінскія атакі беспілотнікамі Расея можа забраць самалёты і СПА далей ад фронту. Паводле выдання, цяперашні ўзровень шкоды, нанесены дронамі авіябазам, з’яўляецца тым, з чым расіяне не могуць проста змірыцца ў доўгатэрміновай перспектыве, бо з часам гэта стане сур’ёзнай праблемай для іх ВПС.
Удары беспілотнікаў прымушаюць РФ перадыслакаваць частку сваіх знішчальнікаў і штурмавікоў на базы, значна аддаленыя ад Украіны. Гэта ўжо зменшыла колькасць пускаў запланаваных авіябомбаў, бо расейскія самалёты вымушаны лятаць далей на базы і з баз на фронт.