навіны

Ціханоўская: Значэнне «Белсату» для беларусаў цяжка пераацаніць

Святлана Ціханоўская і выканальнік абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі
Святлана Ціханоўская і выканальнік абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі. Варшава, Польшча. 26 жніўня 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Выбраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 26 жніўня сустрэлася з выканальнікам абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксеем Дзікавіцкім.

Кіраўнік «Белсату» пазнаёміў абраную прэзідэнтку з актуальнай сітуацыяй вакол тэлеканалу, падзякаваў за падтрымку праекту на розных узроўнях.
,,

«Значэнне „Белсату“ як адзінага ў свеце незалежнага тэлеканалу для беларусаў цяжка пераацаніць», – адзначыла Святлана Ціханоўская ў часе сустрэчы з Аляксеем Дзікавіцкім.


4 ліпеня было абвешчана аб структурнай рэформе ў межах тэлебачання TVP, якая закране і наш канал. Згодна з новым планам, у бліжэйшы час будзе створаны Цэнтр праграмаў для замежжа, які возьме пад сваё крыло вяшчанне на замежных мовах. Па абвяшчэнні рэформы беларусы ў Варшаве зладзілі акцыю супраць ліквідацыі «Белсату», а кіраўніцтва TVP запэўнівала іх, што «Белсат» ніхто не збіраецца ліквідоўваць.


belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10