Глуск – невялікі гарадскі пасёлак у Магілёўскай вобласці з насельніцтвам 7 тыс. чалавек (па дадзеных на студзень 2023 года. – Заўв. рэд.), дзе ўсе адзін аднаго ведаюць. І тое, што там адбылося, зараз актыўна абмяркоўваецца ва ўсім пасёлку. Рашэннем суда 15-гадовую дзяўчыну адправілі ў так званую спецустанову – амаль тую ж калонію, толькі для непаўналетніх. Разбіраемся, як і чаму такое адбылося і што можа чакаць гэтую дзяўчыну ў спецустанове.