«Белсат» сабраў усё, што стала вядома за апошнія пару дзён аб уварванні Украінскіх войскаў у Курскую вобласць Расеі. Папярэдни агляд можна пачытаць тут
Першае згадванне ў зводках ўкраінскага генштаба
20 жніўня, праз два тыдні пасля пачатку аперацыі ЗСУ ў Курскай вобласці, Украіна ўпершыню згадала гэта у сваіх зводках. Генштаб
ЗСУ паведаміў, што ўкраінскае войска «выматвае ворага» ў Курскай вобласці.
«Сілы абароны Украіны працягваюць вядзенне наступальнай аперацыі на курсскім кірунку», – гаворыцца ў зводцы.
У аўторак 20 жніўня галоўнакамандуючы ВСУ Аляксандр Сырскі абвясціў, што ўкраінская армія кантралюе 93 населеныя пункты Курскай вобласці.
21 жніўня Генштаб ЗСУ таксама паведаміў, што расейскія вайсковыя ўдарылі ракетамі па Украіне з паветранай прасторы Курскай вобласці:
«У ноч на 21 жніўня 2024 года расійскія акупанты ўдарылі па Украіне двума балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М»/КН-23 з Варонежскай вобласці, якія кіруюцца авіяцыйнай ракетай Х-59/Х-69 з паветранай прасторы Курскай вобласці, і 69-м ударным БпЛА тыпу «Шахед» (раёны запуску – Прыморска-Ахтарск, Ейск, Курск (Расея)».
Спалілі асабістыя справы расейскіх «ухілістаў» у Суджы
Украінскі журналіст Юрый Бутусаў выявіў у ваенкамаце горада Суджа Курскай вобласці асабістыя справы «ўхілістаў» ад службы, і спаліў гэтыя дакументы.
«Дапаможам грамадзянам, якія не хочуць ваяваць і паміраць за Пуціна, не даюць Пуціну сябе забіць. Дапаможам гэтым разумным расейцам. Наш абавязак – дапамагчы грамадзянам, якія не жадаюць ваяваць супраць украінцаў», – адзначыў ён у сваім Telegram-канале.

31 загінуўшы паводле афіцыйных звестак
За ўвесь час з моманту наступлення ВСУ ў Курскай вобласці 143 чалавекі пацярпелі і 31 загінуў, паведаміў ТАСС са спасылкай на медыцынскія службы.
Пры гэтым расейскі Чырвоны крыж паведамляе, што з 11 па 19 жніўня атрымаў больш за 1500 заявак ад жыхароў Курскай вобласці, якія шукаюць сваіх зніклых блізкіх, пішуць «Ведамасці» са спасылкай на прадстаўнікоў арганізацыі. Па словах суразмоўцы выдання, 100 з 1500 зніклых былі знойдзеныя.
Улады вобласці не змаглі своечасова адпраўляць жыхарам смс аб ракетах – і іх вырашылі іх адмяніць
Паведамленні аб ракетнай небяспецы і пагрозе нападаў дронаў перасталі адпраўляць у выглядзе СМС, каб знізіць нагрузку «на сістэмы сотавай сувязі для аператыўнага ўзаемадзеяння», распавёў часова выконваючы абавязкі кіраўніка Курскай вобласці Аляксей Смірноў.
Цяпер паведамленні з'яўляюцца толькі ў яго тэлеграм-канале, канале ўрада Курскай вобласці і ў дадатку МНС Расеі.
Датэрміновыя выбары для «абароны жыцця і здароўя грамадзян»
20 жніўня выбаркам Курскай вобласці аб'явіў, што выбары губернатара з-за наступлення ЗСУ ў рэгіёне пройдуць датэрмінова, галасаванне пачнецца 28 жніўня і працягнецца 12 дзён. Такія меры патлумачылі «забеспячэннем бяспекі, абароны жыцця і здароўя грамадзян». Але ўжо 21 жніўня ЦВК перанесла муніцыпальныя выбары ў шасці раёнах і адным горадзе Курскай вобласці на 2025 год.
Расея паведаміла пра стварэнне груповак войскаў «Белгарад», «Бранск» і «Курск»
Камандуючыя гэтых груповак будуць адказваць "за абарону грамадзян і тэрыторый" ад нападаў ВСУ. Да гэтага ў склад Аб'яднанай групоўкі войскаў, якая ўдзельнічае ва ўварванні ва Украіну, дзейнічалі шэсць груповак: «Цэнтр», «Захад», «Поўдзень», «Усход», «Днепр» і «Поўнач».
Апошняй створанай групоўкай была «Поўнач», створаная прыкладна ў красавіку 2024 года.
Замест Курскай вобласці Пуцін паехаў да «Матери Беслана», каб распавесці там аб неанацыстах і Украіне
Пакуль у Курскай вобласці ідуць баі, Уладзімір Пуцін вырашыў упершыню за 16 гадоў прыехаць на сустрэчу з «Матери Беслана». Там ён пераблытаў колькасць загінулых падчас тэракту 2004 года дзяцей і не здолеў адказаць на пытанне, чаму расследаванне тэракту зацягнулася на 20 гадоў. Затое расказваў маці загінуўшых дзяцей прыкладна наступнае:
«Так, як мы змагаліся з тэрарыстамі, нам сёння даводзіцца змагацца з тымі, хто чыніць злачынствы ў Курскай вобласці, альбо ў Данбасе, Новороссіі. Але гэтак жа, як у барацьбе з тэрарызмам мы дабіліся сваёй мэты, мы даможамся гэтай мэты і на гэтым напрамку барацьбы з неанацызмам і, безумоўна, пакараем злачынцаў», – заявіў ён.
Стала вядома, што Савет па абароне Курскай вобласці распусцілі за некалькі месяцаў да ўварвання ВСУ
Газета The Wall Street Journal са спасылкай на неназванага чыноўніка расейскіх службаў бяспекі паведаміла, што расейскі генерал Аляксандр Лапін увесну 2024 года распусціў міжведамасную раду па абароне Курсаў вобласці, якая некалькі месяцаў да гэтага аб'ядноўвала вайскоўцаў і супрацоўнікаў службаў бяспекі.
«Няясна, ці дапамагла бы міжведамасная рада арганізаваць узгоднены адказ з Масквы. Але без адзінага органа, які адказвае [на ўварванне ВСУ ў Курскую вобласць], намаганні Масквы па выцясненні сіл Кіева пакуль былі хаатычнымі і неэфектыўнымі », – піша WSJ.
Тэса Анэйда, «Белсат»