навіны

«Не дарога, а катаванне: спякота, прыбіральня ў аўтобусе зачыненая, усю ежу трэба выкінуць». Як беларусы стаяць на мяжы ў рэкордных чэргах

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Карына Пашко / Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Карына Пашко / Белсат
podpis źródła zdjęcia

23 жніўня на памежным пераходзе «Берасце» ў чарзе стаялі 82 аўтобуса і 600 легкавікоў, сведчыў сайт Памежнага камітэту. А 22 жніўня на мяжы ўвогуле адбыўся рэкорд: выезду з Беларусі чакалі 110 аўтобусаў і 500 легкавіткоў, а дарога ў некаторых беларусаў заняла больш за два дні.

«Мы выехалі 20 жніўня ў 22:15 з Менска, у 03:30 былі ў канцы чаргі, пасля чаго пераселі на легкавую машыну, якая ўжо стаяла даўно ў чарзе. Беларусаў прайшлі за 40-50 хвілін (чырвоны калідор), у 11:45 выйшлі, на мосце не стаялі ўвогуле. А 12 гадзіны сталі да палякаў, перад намі было каля 10 машын. Дык вось: палякі правяралі ўсё - раскрывалі ўсе валізкі, вымалі рэчы з заплечніка. У выніку ўся дарога да Варшавы заняла 19 гадзін».

«20 жніўня выехалі ў 11:10, у 19.30 наступнага дня па польскім часе прайшлі мяжу польскую ўжо. Усяго каля 33 гадзін. Гэта без перасадкі ў першыя аўтобусы каля шлагбаўма. Нас кіроўца сам перасадзіў у аўтобус свайго ж перавозчыка на 10 аўтобусаў бліжэй за свой».

«У панядзелак 19 жніўня ў 22.10 прыехалі ў Брэст на мяжу. І з'ехалі з польскага боку 21:08 у 13:40. Я першую ноч здымала ў Брэсце кватэру. Другую ноч у аўтобусе спала, думала пройдзем. Аўтобусы і валізкі ў нас зусім не правяралі, таму я ў разгубленасці і не разумею, чаму такія чэргі».ры гэтым на іншых памежных пунктах такога жаху няма. Напрыклад, у пункце «Каменны Лог» на літоўскай мяжы стаяць 30 легкавікоў, аўтобусаў увогуле няма. У «Беняконях» і «Грыгораўшчыне» таксама без чэргаў. Вось што кажуць беларусы, якія чакалі выезду ў Польшчу ў гэты час: «19 жніўня а 11.50 сталі ў чаргу аўтобусаў ад кальца. 20 жніўня а 18.15 заехалі да беларусаў на пашпартны кантроль. А 01:40 – заезд да палякаў, 03:00 21 жніўня з'ехалі. Час беларускі».

«Выехалі з Менску 18 жніўня а 11:35, прыбылі ў Варшаву 20 жніўня а 10:00. Амаль два дні». «Гэта не дарога, а чарговае катаванне для беларусаў: спякота, прыбіральня ў аўтобусе зачыненая, усю ежу на мяжы кіроўцы патрабуюць выкінуць (я іх ужо проста ігнарую, а шмат хто ў шоку выкідваюць усё і потым сядзяць галоднымі содні). Агульны шлях да Варшавы заняў 20 гадзінаў, але я плаціла кіроўцу, каб перасесці са свайго 55-га аўтобуса ў другі, што ўсё роўна прастаяў на месцы 8 гадзінаў. У кіроўцаў відавочна бізнес наладжаны: у гучнагаварыцелі прапануюць перасесці, бяруць грошы і вядуць цябе туды, дзе ёсць месцы. А калі твой напаўпусты аўтобус (нямногія даседжваюць двое содняў там) аказваецца ў пачатку чаргі, за тваё месца плацяць людзі з канца чаргі».

«А 14:30 20 жніўня сталі ў чаргу Беларусь – Польшча ў самым канцы ў тупіку. За 8 гадзінаў прайшлі крыху далей ад мосту, да сметнікаў, сталі – і ўжо больш за гадзіну не рухаемся». «Учора (20 жніўня) муж быў а 5-й раніцы на мяжы Беларусь – Польшча. Перасеў у сёмы аўтобус, найбліжэйшых да шлагбаума, дзе былі месцы. Заплаціў 40 еўраў. А 22-й гадзіне быў у Варшаве». «Аўтобусы чакаюць 2,5--3 содняў, прыязджаюць прыкладна 80-мі. Прыехаўшы, усе пасажыры выходзяць і ідуць у першыя аўтобусы – дамаўляцца з кіроўцам. Месца каштуе ад 30–50 еўраў. Пасля мінання шлагбаума на беларускай мяжы трэба яшчэ прыкладна 12 гадзінаў, каб трапіць ужо на тэрыторыю Польшчы. Раю ўсім купляць білеты да Берасця, а адтуль проста на таксі прыехаць да мяжы. Зэканоміце час і грошы».

«У мяне склалася ўражанне, што чаргу ствараюць наўмысна, каб сёй-той потым назбіраў грошай з тых, хто перасеў у іншыя аўтобусы, і падзяліў іх паміж сабою. Бо ты проста сядзіш у аўтобусе і гадаеш, чаму так павольна – допыты там, дагляды ці яшчэ што. А потым аказваецца, што не адбываецца зусім нічога: мытнікі нікуды не спяшаюцца, пакуль аўтобус 10 гадзінаў стаіць на месцы і проста чакае. У аўтобусе равуць дзеці і няма магчымасці спакойна паспаць ці схадзіць у прыбіральню. А потым за хвіліну ўсе хутка праходзяць мяжу».

«З Менску я выехала а 22:00 і была ўжо на кальцы а 02:00. З 02:00 да 06:00 чарга прасунулася на два аўтобусы – і ўсё. Шмат тых, хто не жадае чакаць двух содняў. Таму перасаджваюцца, вядома. Кіроўцы бяруць усіх, галоўнае, каб было месца. Трэба пытацца ў кожнага кіроўцы, куды едзе і ці возьме вас. Я месца сабе знайшла толькі ў сёмым аўтобусе ад шлагбаума і тое да Варшавы».

«Выязджала ў Варшаву 17 жніўня. Калі выехала з Менску, на мяжы было 20–30 аўтобусаў, а калі сталі ў чаргу – ужо каля 50. У выніку дарога заняла амаль двое содняў, з іх 34 гадзіны на мяжы. Перасесці ў аўтобус, што стаяў наперадзе, не ўдалося: кіроўцы не бралі, на шмат якіх аўтобусах была таблічка «Месцаў няма». Хаця, напрыклад, у нашым месцы былі. Стаяць столькі ў чарзе вельмі цяжка не фізічна, а маральна. Зусім невядома, калі прасунешся. Непрыемных адчуванняў дадало тое, што на мяжы ў аўтобусе зламаўся кандыцыянер».

Тэса Анэйда, «Белсат»

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10