Генеральны сакратар Арганізацыі аб’яднаных нацыяў Антонью Гутэрыш накіраваў запрашэнні на імя Аляксандра Лукашэнкі для ўдзелу беларускай дэлегацыі ў 3-й Канферэнцыі ААН для краінаў, якія развіваюцца, і якія не маюць выхаду да мора. «Белсат» тлумачыць, чаму там чакаюць Лукашэнку.
Канферэнцыя мае прайсці 10–13 снежня 2024 года ў Габаронэ – сталіцы Батсваны, што на поўдні Афрыкі. Наўрад ці запрашэнне туды Аляксандра Лукашэнкі спадабаецца дэмакратычным сілам Беларусі: калі ў траўні Генеральны сакратар ААН запрасіў Лукашэнку на саміт па Мэтах устойлівага развіцця, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка нагадваў ААН пра колькасць палітвязняў і вымушаных мігрантаў.
Падзагаловак
Нягледзячы на гэта, запрашэнне на саміт у верасні не адклікалі. Больш за тое, Генеральны сакратар ААН Антонью Гутэрыш у ліпені сустрэўся з Лукашэнкам сустрэўся на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацы.