навіны

Расея нанесла ўдар па Пакроўскім раёне Данецкай вобласці. Сярод загінулых – пяцёра дзяцей

Наступствы ўдару па Пакроўску. (Фота: Вадзім ФІлашкін / Telegram)
Наступствы ўдару па Пакроўску. (Фота: Вадзім ФІлашкін / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Удар быў нанесены ракетамі С-300.

Увечары 6 студзеня Расея абстраляла ракетамі С-300 Пакроўскі раёне Данецкай вобласці. Загінулі 11 чалавек, з іх – 5 дзяцей ва ўзросце ад 3 да 17 гадоў, паведаміў кіраўнік Данецкай АВА Вадзім Філашкін.
Наступствы ўдару па Пакроўску. (Фота: Вадзім ФІлашкін / Telegram)
Наступствы ўдару па Пакроўску. (Фота: Вадзім ФІлашкін / Telegram)
«Расейцы ўдарылі па раёне ракетамі С-300, забілі 11 чалавек і паранілі яшчэ 10. Асноўны ўдар прыйшоўся па Пакроўску і Роўна Мірнаградскай грамады», – распавёў Філашкін.
Пра абстрэл у Пакроўску выказаўся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
У ноч на 7 студзеня ўкраінская СПА знішчыла 21 расейскі беспілотнік, паведамілі Паветраныя сілы Украіны. Агулам у гэтую ноч расейцы атакавалі Украіну 28 дронамі тыпу «Shahed-136/131» і трыма зенітнымі ракетамі С-300. Асноўнымі кірункамі ўдару былі поўдзень і ўсход.
Рэкордную колькасць «шагэдаў» – 90 штук – Расея выпусціла па Украіне ў навагоднюю ноч. Тады загінулі некалькі чалавек, сярод іх – 15-гадовы падлетак.
Украінскія вайскоўцы з падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны рыхтуюцца да цырымоніі ўзнагароджання пасля адбіцця другой па велічыні атакі расейскіх ракет і беспілотнікаў за пяць дзён, недалёка ад Кіева, Украіна, 3 студзеня 2024 г. GLEB GARANICH / Reuters / Forum
Пазіцыйныя баі і лакальныя змены па фронце. Што адбываецца ва Украіне? навіны
У выніку атакі, здзейсненай расейскімі войскамі па тэрыторыі Украіны 29 снежня, загінула больш за 30 чалавек, больш за 160 – параненыя. 1 студзеня МУС Украіны паведаміў, што колькасць загінулых у Кіеве ў выніку атакі 29 снежня вырасла да 28 чалавек.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10