навіны

«Напішы, што раскайваешся і больш не будзеш браць каўбасу ў падпісчыка». Вольга Такарчук з’ехала з Беларусі

Вольга Такарчук. (Фота: spring96.org)
Вольга Такарчук. (Фота: spring96.org)
podpis źródła zdjęcia

На маці былой палітзняволенай блогеркі завялі крымінальную справу.

Былая палітзняволеная Вольга Такарчук з ‘ехала з Беларусі з дапамогай службы эвакуацыі фонду BYSOL. Яе маці – 63-гадовая Ірына Такарчук – затрыманая, на яе завялі крымінальную справу.
Вольга Такарчук. (Фота: spring96.org)
Вольга Такарчук. (Фота: spring96.org)
Маці Вольгі Такарчук затрымалі падчас аблавы на сваякоў палітвязняў 23 студзеня.
Пасля ператрусу блогерку забралі на допыт у КДБ, там распытвалі пра е-дастаўку. Бліжэй да абеду сказалі: «Мы зараз паедзем да мамы».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: TUT.by / AP / East News)
Як найменш 24 крымінальныя справы распачатыя па выніках аблавы сілавікоў на сваякоў палітвязняў навіны
«Яны прыехалі да яе цалкам падрыхтаваныя. Задавалі канкрэтныя пытанні, папрасілі напісаць яўку з павіннай. Маму забралі ў КДБ, я таксама яшчэ была там. Мяне папярэдзілі, што прывезлі маму, – кажа блогерка. – Мне таксама прапанавалі напісаць яўку з павіннай. Я кажу: у чым мне вінаваціцца? У тым, што мне падпісчык дапамагаў каўбасой?». Яны: «Напішы чыстасардэчнае прызнанне, што ты раскайваешся і больш не будзеш браць каўбасу ў падпісчыка».
У Вольгі забралі тэлефон і адпусцілі, а яе маці затрымалі і завялі на яе крымінальную справу. Таксама блогерка даведалася, што няма гарантыі, што не завядуць справы на яе і ейнага бацьку – тады было прынятае рашэнне аб ад’ездзе. У Беларусі засталася маці Вольгі, якая цяпер знаходзіцца ў турме ў Жодзіна, і сястра, якая глядзіць за бабуляй з інваліднасцю.
«Калі я яшчэ пасля свайго вызвалення ўсё ж такі маральна рыхтавалася да таго, што можа спатрэбіцца бегчы (і тое, у выніку, я аказалася маральна не гатовая), то для таты свет рухнуў у адну гадзіну. Ён пакінуў усё: кватэру, машыну, сабаку, сваю маму, сяброў і, галоўнае, сваю жонку, якая ў турме «за каўбасу і макароны». Цяпер ён у такім стане, што цяжка перадаць», – дзеліцца блогерка.
Ірыне Такарчук прад’явілі абвінавачванне паводле ч.2 арт.361-4 КК РБ – «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»).
Ахвярамі рэйду сілавікоў у «справе INeedHelpBy» па сваяках палітвязняў, які прайшоў 23-24 студзеня, сталі 229 чалавек. З іх 43 пакаралі штрафамі і арыштамі, а як найменш 24 прад’явілі крымінальнае абвінавачванне. Пра гэта праваабаронца «Вясны» Яна Галаган распавяла 9 лютага на прэс-канферэнцыі ў Варшаве, прысвечанай пераследу родных палітвязняў.
Блогерка Вольга Такарчук на волі. (Фота: Белсат)
Выйшла на волю блогерка Вольга Такарчук навіны
Вольгу Такарчук затрымалі 19 траўня 2021 года. У снежні ёй прысудзілі 1,5 года калоніі. Яе абвінавачвалі адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу – у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразе суддзі і паклёпе. У чэрвені 2022 года Вольга выйшла на волю.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10