Пуцін даў новае інтэрв'ю і пашкадаваў, што не пачаў раней вайну, якую нібыта не пачынаў
15.02.2024, 18:03
Уладзімір Пуцін адказвае на пытанні Паўла Зарубіна. (Фота: kremlin.ru)
podpis źródła zdjęcia
«Мы можам шкадаваць, што не пачалі нашых актыўных дзеянняў раней».
Уладзімір Пуцін даў новае інтэрвʼю, але цяпер ужо расейскаму журналісту. Ён выказаў шкадаванне аб тым, што не пачаў вайны з Украінаю раней. А таксама хваліў Такера Карлсана, які ўзяў у яго інтэрв’ю 6 лютага.
Уладзімір Пуцін адказвае на пытанні Паўла Зарубіна. (Фота: kremlin.ru)
Пуцін заявіў, што Расея не пачынала вайны, а потым сказаў, што трэба было яе пачаць яшчэ раней.
Ён не тлумачыць, што, на ягоную думку, адбылося 24 лютага 2022 года, калі Расея пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Чыноўнік усклаў адказнасць за вайну на Францыю і Нямеччыну, бо яны, паводле Пуціна, «не збіраліся выконваць» Менскія пагадненні, прынятыя ў 2014–2015 гадах.
Яшчэ Пуцін кампліментарна адгукаўся пра Такера Карлсана, у інтэрв’ю якому прыкладна паўгадзіны распавядаў выдуманую гісторыю Украіны.
«Для заходняга журналіста аказаўся на дзіва цярплівым, выслухоўваў мае працяглыя маналогі, асабліва датычныя гісторыі. Не даваў мне падставы зрабіць тое, да чаго я быў бы гатовы», – заявіў Пуцін.