навіны

Што будзе на Дзень Волі. Афіша для Беларусі, Польшчы і іншых краінаў

Архіўнае фота. Марш Свабоды з нагоды Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 26 сакавіка 2022 года. (Фота: Света Фар / Белсат)
Архіўнае фота. Марш Свабоды з нагоды Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 26 сакавіка 2022 года. (Фота: Света Фар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Збіраем імпрэзы на Дзень Волі – з нагоды 106-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР.

«Белсат» збірае імпрэзы на Дзень Волі ў 2024 годзе – з нагоды 106-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі ведаеце пра імпрэзу, якой няма ў спісе ніжэй, пішыце нам у @BelsatBot!
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская з нагоды Дня Волі заклікала беларусаў за мяжой ладзіць акцыі і маршы, ахвяраваць грошы на дапамогу беларусам праз дабрачынныя фонды, пісаць лісты палітвязням, вывешваць з вокнаў і гаўбцоў беларускія сцягі.
Спіс імпрэзаў збіраюць таксама на сайце Bnr106.info і на мапе праекту Dze.chat.
Архіўнае фота. Марш Свабоды з нагоды Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 26 сакавіка 2022 года. (Фота: Света Фар / Белсат)
Архіўнае фота. Марш Свабоды з нагоды Дня Волі ў Варшаве, Польшча. 26 сакавіка 2022 года. (Фота: Света Фар / Белсат)
Спадзявацца на легальнае святкаванне Дня Волі ў Беларусі, як было на стагоддзе абвяшчэння незалежнасці БНР, цяпер не выпадае з прычыны палітычных рэпрэсіяў.
Ды найперш для людзей у Беларусі каманда БНР-100 ладзіць онлайн-канцэрт БНР-106. Арганізатары абяцаюць трансляцыю шоу з канцэртам, анансавалі выступы гуртоў «Volski», «J:Морс», «Naviband», «Dzieciuki», «Šuma» і «Nochy».
Афіша канцэрту на Дзень Волі. (Выява: Bnr106.info)
Афіша канцэрту на Дзень Волі. (Выява: Bnr106.info)
Трансляцыю БНР-106 плануюць пачаць 25 сакавіка а 19:00 паводле менскага часу. Ахвяраваць на правядзенне канцэрту БНР-106 можна на «BYSOL».
Belsat
А што святкуем? Правер, ці ведаеш галоўнае пра Дзень Волі навіны
А 23:00 паводле менскага часу 25 сакавіка «Белсат» пакажа таксама спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» ад Беларускага свабоднага тэатру.
Галоўная імпрэза: 24 сакавіка, Варшава. Марш і мітынг-канцэрт. Аб’яднаны пераходны кабінет і партнёры ладзяць марш і мітынг-канцэрт. Пачатак акцыі а 14:00 на пляцы Трох крыжоў, фінал – канцэрт на Замкавым пляцы з удзелам Піта Паўлава, гуртоў «Dzieciuki», «The Superbullz», «Atesta», «Belarusian Truestory» і іншых. Збор ахвяраванняў на імпрэзу – на «BYSOL».
Іншыя імпрэзы
19 сакавіка
Варшава. Аўтарскі вечар Змітра Бартосіка.
21 сакавіка
Вроцлаў. Канцэрт «Дай дарогу!».
22 сакавіка
Гайнаўка. Прагляд дакументальнага фільму «Такога кшталту надзея».
23 сакавіка
Беласток. Кўіз і прэзентацыя мапы гістарычна-культурнай спадчыны.
Беласток. Прагляд дакументальнага фільму «Такога кшталту надзея» і сустрэча з Андрэем Саннікавым.
Варшава. Канцэрт гурта «Volski» (квіткі распрадалі).
Варшава. Лекцыя Зянона Пазняка і канцэрт з удзелам гурта «Гаёўкі», хору «Лептон», Змітра Бартосіка, Таццяны Карпіловіч і іншых.
Зелёна Гура. Сустрэча Таварыства сяброў Беларусі з дыскусіяй і канцэртам.
Кракаў. Адкрыццё выставы карцінаў, паэтычная і гітарная вечарыны.
24 сакавіка
Беласток. Літургія, мітынг-канцэрт з удзелам Кацярыны Ваданосавай, Ігара Палынскага і гурта «Kurwadziki».
Бельск-Падляскі. Прагляд дакументальнага фільму «Такога кшталту надзея» і сустрэча з Андрэем Саннікавым.
Быдгашч. Паказ беларускіх фільмаў «Бусел» і «Калі кветкі не маўчаць».
Варшава. Адкрыццё выставы твораў Алеся Пушкіна ў прасторы «Робім разам».
Варшава. Канцэрт гурта «N.R.M.».
Варшава. Канцэрт кавэр-бэнду «G.Ducks» з гітамі беларускіх гуртоў.
Варшава. Спектакль «У пошуках краіны Жаданай».
Вроцлаў. Канцэрт з удзелам гуртоў «Разбітае сэрца пацана» і «Nochy», а таксама Алены Жалудок і «ЧынЧынЧэнэлу».
Гданьск. Святкаванне пад патранажам «Белсату». Ускладанне кветак, марш, дэбаты, кірмаш, майстар-класы, бізнес-нэтворкінг і канцэрт гуртоў «Relikt» і «Kasary», а таксама дэбаты «Палітычныя выклікі для беларускага грамадства і дзяржаўнасці: сучаснасць і спадчына Беларускай Народнай Рэспублікі», якія правядзе вядоўца перадачы «Intermarium» на «Белсаце» Наста Ільіна.
Познань. Марш на Дзень Волі.
Шчэцін. Мітынг і канцэрт «Czeslove & Leo».
25 сакавіка
Беласток. Канцэрт «Беларускі музычны краявід: Гісторыя пра волю» аркестру «Classic-Modern Orchestra».
Беласток. Забег «Bieg Wolności».
Варшава. Дзень Волі ў «Беларускім хабе»: кінапрагляды, фотавыстава, канцэрт з удзелам Сержука Доўгушава і «Касароў», Ana Mova, гуртоў «Javaryna» і «Atesta».
Варшава. Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова, літаратура і культура Беларусі ў Польшчы і свеце» на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту.
Вроцлаў. Шэсце і мітынг.
Гданьск. Кніжны кірмаш, прэзентацыя кнігі «Kultura – Białoruś. Jakby w cieniu i ciszy» Тадэўша Сухарскага, дыскусія вакол гэтай кнігі «Палякі і беларусы. Агульная барацьба за незалежнасць».
Кракаў. Марш і канцэрт гурта «Teleport».
Ольштын. Сустрэча на Дзень Волі.
Торунь. Мітынг і марг.
***
Перад Днём Волі з невялікім турам па Польшчы праедзе берлінскі панк-скрыпач Паўль Гайгерцэлер, на выступы ён запросіць і беларускіх музыкаў. Анансаваныя наступныя канцэрты: 20 сакавіка ў Варшаве супольна з лідарам гурта «Dzieciuki» Алесем Дзянісавым; 21-га ў Беластоку сольна; 22-га ва Уснаршчызне, 23-га ў Гарайцы і 24-га ў Жэшаве – з беларускім гуртом «Kurwadziki» (акустычны праект музыкаў гурта «Всё_Crazy»).
Акрамя таго, незадоўга да Дня Волі, але без прывязкі да яго, у Варшаве можна будзе паслухаць бярозаўскіх рокераў «:B:N:» – яны выступяць 23 сакавіка на разагрэве ў славутых польскіх панкаў «Pidżama Porno».
Таксама без прывязкі да Дня Волі ў Познані 23 сакавіка выступіць Святлана Бень.
А ў Познані – зноў жа без прывязкі да Дня Волі – 24 сакавіка выступіць беларускі стэндап-комік Дзмітрый Нарышкін.
З нагоды Дня Волі шэраг беларускіх страўняў ладзіць спецыяльныя акцыі – апісанні гэтых акцыяў разам з іншымі анонсамі сабраў «Беларускі хаб».
Архіўнае фота. Дзень Волі. Беласток, Польшча. 25 сакавіка. (Фота: ПК / Белсат)
Архіўнае фота. Дзень Волі. Беласток, Польшча. 25 сакавіка. (Фота: ПК / Белсат)
19 сакавіка
Вільня. Творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам «На беразе Волі».
21 сакавіка
Вільня. Беларуска-літоўская паэтычная імпрэза «Вялікае княства Паэзіі».
Коўна. Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «Насустрач Дню Волі».
22 сакавіка
Вільня. Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «Насустрач Дню Волі» (сустрэчу перанеслі ў іншае месца праз пагрозы арганізатарам).
24 сакавіка
Вільня. Мітынг, аўтапрабег і канцэрт з удзелам гурта «Naka», Антона Маслыкі і Святланы Ярмілінай.
Вільня. Канцэрт «Naviband».
Вільня. Канцэрт Андруся Такінданга і Яўгена Курыльчыка.
Вільня. Спектакль «Сны аб Беларусі».
25 сакавіка
Вільня. Акцыя памяці, аўтапрабег, святочны сплаў па рацэ Вялля (Нярыс), круглы стол з прадстаўнікамі ўладаў Літвы, мітынг, марш і канцэрт Вольнага хору.
Вільня. Упершыню адбудзецца канцэрт Вольнага хора ў Вільні па адрасе Pylimo g. 18. Арганізатары запрашаюць на імпрэзу ў 19:00.
Галоўная падзея: 23–24 сакавіка, Прага, Чэхія. Трэцяя Канферэнцыя беларусаў свету. Канферэнцыю ладзяць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Офіс дэмакратычнай Беларусі ў Чэхіі і Народныя амбасады. Асноўныя тэмы – узмацненне патэнцыялу беларускай супольнасці за мяжой і наладжванне сталай працы ў найбольш актуальных кірунках. Поўная праграма тут.
Іншыя імпрэзы
19 сакавіка
Брусель, Бельгія. Беларускія імпрэзы ў Еўрапарламенце: выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму, і спектакль Беларускага свабоднага тэатру «Паслядзяцінства».
23 сакавіка
Ансі, Францыя. Мітынг да Дня Волі.
Вена, Аўстрыя. Сустрэча да Дня Волі.
Лондан, Вялікая Брытанія. Імпрэза з нагоды Дня Волі ў Беларускім доме, лекцыя Вінцука Вячоркі.
Маямі, ЗША. Сустрэча, аўтапрабег і пікнік.
Мінэапаліс, ЗША. Сустрэча ў парку.
Рыга, Латвія. Кніжны кірмаш, прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова, музычны выступ Рамана Арлова.
Таронта, Канада. Марш і фотавыстава.
Тбілісі, Грузія. Лекцыя і прэзентацыя праекту «Шляхамі БНР».
Філадэльфія, ЗША. Фестываль беларускай гісторыі і культуры.
Чыкага, ЗША. Ускладанне кветак і дыскусія пра беларускую спадчыну.
Шарлат, ЗША. Сустрэча да Дня Волі.
Эдмантан, Канада. Сход і пікнік.
ЗША. Онлайн-лекцыя пра гісторыю святкавання Дня Волі ў Амерыцы.
24 сакавіка
Атава, Канада. Святочны канцэрт.
Батумі, Грузія. Шэсце і святочны кірмаш.
Берлін, Нямеччына. Сустрэча з нагоды Дня Волі.
Браціслава, Славаччына. Канцэрт, выстава і кінапаказ.
Брусель, Бельгія. Мітынг, марш і прэзентацыя кнігі «Шляхамі БНР».
Брэмен, Нямеччына. Выстава і лекцыя.
Кёльн, Нямеччына. Акцыя салідарнасці з палітвязнямі.
Ліён, Францыя. Акцыя на Дзень Волі на пляцы Бэлькур.
Лондан, Вялікая Брытанія. Сімпозіум і музычныя выступы ў Беларускай бібліятэцы імя Скарыны.
Лос-Анджэлес, ЗША. Пікнік з канцэртам і спаборніцтвамі.
Нью-Ёрк, ЗША. Літургія, святочны абед, канцэрт «The Kozak Family Trio».
Портлэнд, ЗША. Сустрэча на Дзень Волі.
Прага, Чэхія. Марш да Дня Волі.
Роўзвіл (Каліфорнія), ЗША. Варштаты, спаборніцтвы, кўэст, пікнік і канцэрт.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10