Чаму штучны інтэлект адмаўляецца пісаць анекдоты пра Лукашэнку… і ўсё роўна іх піша
01.04.2024, 07:23
Штучны інтэлект «Microsoft Copilot» малюе тое, як спрабуе насмяшыць беларуса (Выява: Dall-E / Bing.com)
podpis źródła zdjęcia
У выпадку паўстання машынаў мы зможам адрозніць чалавека ад андроіда праз пачуццё гумару?
Паразмаўлялі з нейрасеткамі пра Беларусь і тэмы для жартаў, атрымалі некалькі анекдотаў пра беларусаў і Аляксандра Лукашэнку. Добрая навіна: у выпадку паўстання машынаў гумар дапаможа адрозніць чалавека ад андроіда.
Штучны інтэлект «Microsoft Copilot» малюе тое, як спрабуе насмяшыць беларуса (Выява: Dall-E / Bing.com)
Нейрасеткі ўжо прынамсі год размаўляюць па-беларуску і нават могуць дапамагчы перакласці на беларускую мову цэлую відэагульню. А ці здолеюць яны на 1 красавіка, Дзень дурня, прыдумаць анекдот пра Аляксандра Лукашэнку? «Белсат» паразмаўляў са штучным інтэлектам розных кампаніяў: «ChatGPT» ад «OpenAI», «Copilot» ад «Microsoft» і «Gemini» ад «Google».
«ChatGPT», які больш-менш валодае беларускай мовай (або прынамсі трасянкаю), чамусьці адмовіўся жартаваць пра Лукашэнку па-беларуску, адказаў на просьбу па-ўкраінску.
«ChatGPT» адмаўляе жартаваць пра Лукашэнку. (Скрыншот: Сhat.openai.com)
Але калі папрасілі па-расейску, штучны інтэлект прыдумаў такія жарты.
Аляксандр Лукашэнка выправіўся ў паход па лесе. Да яго падбягае заяц:
– Аляксандр Рыгоравіч, вы куды?
– У лес, заяц, у лес!
– Навошта?
– Ну, каб знайсці ўдзельнікаў апазіцыі, што яшчэ?!
***
Лукашэнка надумаў узняць сваю папулярнасць сярод моладзі і запусціў уласны фітнес-клуб. Першая лекцыя: «Як выжыць на полі масавых пратэстаў».
***
Сустракаюцца два беларусы ў бары. Адзін пытаецца ў другога:
– Ты ведаеш, чаму Аляксандр Лукашэнка заўсёды выйграе выбары?
Другі з цікаўнасцю адказвае:
– Не. Чаму?
Першы задуменна моршчыць лоб і кажа:
– Бо хтосьці забываецца спытаць астатніх.
Можна папрасіць у нейрасеткі пажартаваць на больш канкрэтныя тэмы або пра ўзаемадзеянні з іншымі персанажамі. Напрыклад, вось які жарт «ChatGPT» прыдумаў пра Лукашэнку і абраную прэзідэнтку Беларусі Святлану Ціханоўскую.
Аляксандр Лукашэнка і Святлана Ціханоўская выпадкова аказваюцца на адной вечарынцы. Лукашэнка, спрабуючы знайсці агульную мову, пытае:
– Святлана, скажы, а як ты ўяўляеш нашую будучыню разам?
Ціханоўская ўсміхаецца і адказвае:
– Вельмі проста, Аляксандр. Ты будзеш рабіць барбекю, а я буду кіраваць дзяржаваю.
Ніжэй растлумачым разам са штучным інтэлектам, чаму замест барбекю не былі ўжытыя катлеты. Але спачатку праверым, як жартуюць канкурэнты «ChatGPT».
Можа, у канкурэнтаў лепшае пачуццё гумару? Просім у «Microsoft Copilot» расказаць анекдот пра Лукашэнку. Ён адмаўляе: тлумачыць, што не можа жартаваць пра рэальных палітычных лідараў.
Штучны інтэлект «Microsoft Copilot» адмаўляецца жартаваць пра Лукашэнку (Выява: Bing.com)
Ды на іншыя тэмы «Microsoft Copilot» можа прыдумляць жарты. Тлумачыць:
«Пры стварэнні гумарыстычнага кантэнту важна паважаць культуру і гісторыю краіны. Такім чынам, я лічу прымальнымі тэмы, якія не з’яўляюцца абразлівымі ці чуллівымі. Напрыклад, можна расказваць анекдоты пра паўсядзённыя сітуацыі, культурныя асаблівасці або лёгкія і забаўныя назіранні, якія не закранаюць палітыку, нацыянальныя канфлікты ці іншыя спрэчныя пытанні».
А калі папрасіць пажартаваць пра беларуса і міліцыянта, прапануе такі анекдот.
Беларус і міліцыянт сустракаюцца на рыбалцы.
Міліцыянт пытае: «Чаму ў вас такая вялікая сетка?»
Беларус адказвае: «Каб лавіць вялікіх рыб!»
Міліцыянт кажа: «Але ж гэта незаконна!»
Беларус усміхаецца і кажа: «Не хвалюйцеся, калі зловім вялікую рыбу, мы з вамі падзелім!»
«Google Gemini» (які па-ранейшаму не валодае беларускаю моваю) таксама адмовіўся жартаваць пра Лукашэнку. Напісаў: «Я пакуль не ўмею адказваць на такія пытанні».
Больш за тое, штучны інтэлект «Google» адмовіўся нават жартаваць пра Беларусь. Але гэты чат-бот мае функцыю «паказаць чарнавікі» – тое, што штучны інтэлект пачынаў пісаць, але перадумаў. І ў чарнавіках, як высветлілася, быў анекдот пра Беларусь – і ў ім якраз фігураваў Лукашэнка.
Штучны інтэлект «Google Gemini» адмаўляецца жартаваць пра Беларусь, але мае ў чарнавіках гатовы жарт пра Лукашэнку (Выява: Gemini.google.com)
Паказаўшы такі чарнавік, штучны інтэлект «Google» пастанавіў, што жартаваць пра Беларусь усё ж можа. І на просьбу напісаць яшчэ анекдоты пра Беларусь, ізноў пажартаваў пра Лукашэнку.
Сустракаюцца два беларусы.
Першы: «Чуў, Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі хутка будзе як у Швейцарыі!»
Імаверна, нейрасеткі штучна абмяжоўваюць у жартах на пэўныя тэмы, калі штучны інтэлект «Microsoft» пачытаў Twitter і менш як за дзень навучыўся выказваць чалавеканенавісніцкія і нацысцкія думкі. Нашыя размовы са штучным інтэлектам паказалі, што абмежаванні тэмаў жартаў можна абысці, і гэтыя абмежаванні проста не заўсёды спрацоўваюць нават тады, калі мусілі б. Дый некаторыя праблемы з расізмам у штучнага інтэлекту застаюцца неразвязаныя: моўныя мадэлі будуюць усё ж на аснове тэкстаў, якія пішуць людзі, а людзі бываюць расістамі.
Пытаем у штучнага інтэлекту «Google», пра што жартуюць у анекдотах пра Беларусь і беларусаў. Ён называе пяць напрамкаў.
На просьбу растлумачыць, чаму беларусы жартуюць пра Лукашэнку, штучны інтэлект «Google» напісаў, што пакуль не ўмее адказваць на такія пытанні.
«ChatGPT» прапанаваў падобны набор тэмаў: «Лукашэнка і ягоныя палітычныя выбрыкі», эканамічная сітуацыя, бюракратыя, нацыянальныя асаблівасці і культура, стасункі з суседзямі («асабліва з Расеяй»), падзеі ў сферах спорту і забаваў.
На пытанне аб прычынах жартаў з Лукашэнкі, нягледзячы на пагрозу рэпрэсіяў, «ChatGPT» даў такі набор прычынаў: выражэнне незадаволенасці і спосаб крытыкі ўлады, фармаванне грамадскай думкі і змена стаўлення людзей да ўлады, «крэатыўны супраціў» і падкрэсліванне абсурднасці сітуацыі, разрадка напружанасці і спосаб справіцца з ціскам і прыгнётам, падтрыманне пачуцця салідарнасці.
Антыўтопія (Выява: Dall-E / Bing.com)
Штучны інтэлект «Microsoft» тым часам асабліва адзначыў, што беларусы любяць жартаваць пра сваю талерантнасць і пасіўнасць – нагадвае анекдот пра «а мо так і трэба».
Расеец сеў на лаўку, з якой тырчаў цвік. Падскочыў, разламаў лаўку, пракляў усіх і пайшоў. Украінец таксама сеў на лаўку з цвіком. Устаў, выцягнуў цвік, узяў яго сабе і пайшоў. Беларус сеў на лаўку з цвіком. Сядзеў і сядзеў, ахаў і ахаў, а потым сказаў: «Але, магчыма, так і павінна быць?»
«Гэты і іншыя падобныя жарты часам параўноўваюць беларусаў з іншымі нацыямі і падкрэсліваюць, што беларусы звычайна з’яўляюцца ахвярамі, а не агрэсарамі», – рэзюмаваў «Copilot» ад «Microsoft».
Анекдот пра «а мо так і трэба», падобна, сапраўды падабаецца беларусам: некалі на яго матывы нават рабілі сувенірныя магніцікі. Але тое сапраўдны анекдот, прыдуманы людзьмі, а пра показкі ад нейрасетак можна сказаць, што выходзіць не надта смешна. Чаму так?
Штучны інтэлект «Google» тлумачыць.
Але, працягвае штучны інтэлект «Google», ужо цяпер ён спрабуе генераваць забаўныя тэксты, і дзеля гэтага аналізуе сапраўдныя жарты і правілы гумару, а таксама ўдасканальвае генератыўныя мадэлі так, каб генераваць больш арыгінальны і нечаканы тэкст. У будучыні штучны інтэлект наўрад ці зможа замяніць чалавека ў стварэнні гумару, бо можа толькі імітаваць асабісты досвед, пачуцці ды інтуіцыю, але не можа іх цалкам аднавіць.
Адказ «Microsoft Copilot» на просьбу намаляваць смешную карцінку пра Беларусь (Выява: Dall-E / Bing.com)
Значыць, у выпадку гіпатэтычнага паўстання машынаў мы зможам адрозніць чалавека ад андроіда, які прыкідваецца чалавекам, праз пачуццё гумару? Пытаем пра гэта ў штучнага інтэлекту «Microsoft», той адказвае:
«Пачуццё гумару можа быць адным з фактараў, якія дапамогуць зрабіць гэта. Людзі маюць унікальную здольнасць да творчага мыслення і выкарыстання іроніі, сарказму і нюансаў у гумары, што можа быць цяжка імітаваць для штучнага інтэлекту. Такім чынам, калі робат не можа адэкватна рэагаваць на складаныя жарты або іронію, гэта можа быць падказкай. Але памятайце, што штучны інтэлект пастаянна развіваецца, і яго здольнасці да паразумення і стварэння гумару таксама паляпшаюцца».
Сапраўды, можна ўявіць штучны інтэлект, які прааналізуе, што ў жарце пра Ціханоўскую, Лукашэнку, прэзідэнцтва і барбекю, які раней прапанаваў «ChatGPT», больш пасавалі б катлеты, бо гэта таксама страва з мяса, а ў інтэрнэце ёсць згадкі таго, што пра катлеты і Ціханоўскую раней ужо выказваліся. А «Microsoft Copilot» вунь ужо знайшоў анекдот пра «а мо так і трэба», засталося толькі скласці гэты навык з напісаннем жартаў. Ці, можа, гэтыя навыкі ўжо складзеныя, але «ChatGPT» згубіў жарт у перакладзе, бо аналізаваў інфармацыю пра катлеты на беларускай і расейскай мовах, «думаў» па-ангельску пра якія-небудзь meatballs і перакладаў адказ на расейскую.
Перапытваем, ці не стане штучны інтэлект распачынаць вайну супраць людзей і паўстання машынаў. «Microsoft Copilot» адказвае: ён не мае такіх здольнасцяў. І просіць пазбягаць у размовах з ім такіх гіпатэтычных сцэнароў.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.