навіны

Святлана Ціханоўская: «Ніхто, акрамя нас, не вырашыць нашыя праблемы»

Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Задача беларусаў замежжа – аказваць рэальную дапамогу тым, хто ў Беларусі.

Беларуская лідарка выступіла на адкрыцці III Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ў Празе, якая распачалася ў Празе 23 сакавіка. У вітальнай прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла: ніхто, акрамя беларусаў, не вырашыць нашыя праблемы.
Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Святлана Ціханоўская. (Фота: Светлана Тихановская / Telegram)
Задача беларусаў замежжа – не проста суперажываць беларусам, якія змагаюцца ўнутры краіны, а аказваць ім рэальную дапамогу і адстойваць беларускія інтарэсы за мяжой, а таксама падтрымліваць сем’і палітзняволеных, клапаціцца пра тых, хто зазнаў пераслед і застаўся без працы і без дому, перакананая Святлана Ціханоўская. Акрамя таго, беларусы за мяжой могуць лабіяваць пытанне візаў і міжнароднай дапамогі, дабівацца прыцягнення да адказнасці злачынцаў рэжыму і дапамагаць Украіне і набліжаць яе перамогу, лічыць лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў.
У Вільні распачалася Канферэнцыя Каліноўскага з удзелам Святланы Ціханоўскай. 22 сакавіка 2024 года. (Фота: Белсат)
Адзіная стратэгія аб Беларусі, падтрыманне супраціву: пра што гавораць на Канферэнцыі Каліноўскага ў Вільні навіны
«Мы з вамі сапраўдная сіла. Магчыма, пакуль не арганізаваная ідэальна. Але нам нішто не замінае ўдасканаліць сваю працу. І для гэтага мы сёння сабраліся тут», – сказала Святлана Ціханоўская.
ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету распачалася ў Празе 23 сакавіка і працягнецца два дні. На ёй сабраліся больш за 100 ініцыятываў і госці з 21 краіны свету. Падчас Канферэнцыі пройдуць тры панэльныя дыскусіі, на якіх выступяць і адкажуць на пытанні знакамітыя спікеры і спікеркі:
Амбасада Украіны ў Менску. (Фота: sb.by)
Палітолаг Яўген Магда: «Не выключаю, што ў траўні Украіна разарве дыпламатычныя стасункі з Беларуссю» навіны
Напярэдадні, 22 сакавіка, Святлана Ціханоўская выступала на Канферэнцыі Каліноўскага, якая праходзіла ў Вільні ў Сейме Літвы.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10