навіны

Ва Украіне беларускую ўключылі ў спіс моваў, якім пагражае знікненне

Азбука пратэсту. Галоўныя словы беларускай рэвалюцыі. Ў нескладовае. Карыкатура. (Графіка: ДэЛёс)
Азбука пратэсту. Галоўныя словы беларускай рэвалюцыі. Ў нескладовае. Карыкатура. (Графіка: ДэЛёс)
podpis źródła zdjęcia

Разам з беларускай – гагаузкая, караімская, крымскататарская, крымчацкая і іншыя.

Кабінет міністраў Украіны зацвердзіў спіс моваў нацыянальных меншасцяў (супольнасцяў) і карэнных народаў Украіны, якім пагражае знікненне, паведаміў прадстаўнік Кабінету ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.
Азбука пратэсту. Галоўныя словы беларускай рэвалюцыі. Ў нескладовае. Карыкатура. (Графіка: ДэЛёс)
Азбука пратэсту. Галоўныя словы беларускай рэвалюцыі. Ў нескладовае. Карыкатура. (Графіка: ДэЛёс)
У спіс моваў пад пагрозай знікнення былі ўключаныя: беларуская, гагаузкая, караімская, крымскататарская, крымчацкая, ромская, румейская, урумская і ідыш. Пералік складзены на падставе навукова абгрунтаваных прапановаў Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, а таксама згодна з міжнароднымі стандартамі, асабліва высновамі ЮНЭСКО адносна крытэраў надання мове статусу той, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення.
Belsat
Беларуская мова зацікавіла людзей з грашыма Belsat.eu
Мэтай зацвярджэння спісу з’яўляецца захаванне і развіццё моваў нацыянальных меншасцяў і карэнных народаў Украіны, паводле арт.11 Канстытуцыі Украіны, якая абавязвае дзяржаву спрыяць развіццю моўнай самабытнасці ўсіх карэнных народаў і нацыянальных меншасцяў, гаворыцца ў пастанове.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10