навіны

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы папярэджвае: беларускі рэжым пачаў выкрадаць літоўскіх грамадзянаў

Дырэктар Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы Дарыус Яўнішкіс. (Калаж: 15min.lt)
Дырэктар Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы Дарыус Яўнішкіс. (Калаж: 15min.lt)
podpis źródła zdjęcia

А КДБ працягвае вербаваць беларусаў, якія жывуць у Літве – нібыта, ёсць факты.

Кіраўнік Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы Дарыус Яўнішкіс у інтэрв’ю 15min.lt абвінаваціў беларускія ўлады ў выкраданні літоўскіх грамадзянаў.
Дырэктар Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы Дарыус Яўнішкіс. (Калаж: 15min.lt)
Дырэктар Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы Дарыус Яўнішкіс. (Калаж: 15min.lt)
Паводле кіраўніка Дэпартаменту, абвінавачанне, высунутае ў адрас Элены – «поўная лухта».
Яўнішкіс перасцярог грамадзянаў Літвы ад паездак у Беларусь, небяспеку якіх прадэманстраваў выпадак з Раманаўскіене.
Грамадзянку Літвы Элену Раманаўскіене ў Беларусі асудзілі нібыта за агентурную дзейнасць. (Фота: ontnews / Telegram)
Грамадзянцы Літвы Элене Раманаўскіене прысудзілі 6 гадоў калоніі навіны
«Людзей спыняюць на мяжы, забіраюць тэлефоны і кампутары, скачваюць інфармацыю, распытваюць пра месца працы, настроі, палітычныя падзеі», – кажа чыноўнік.
Дарыус Яўнішкіс зазначыў, што эфект ад закрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю ёсць, але не такі, як хацеў бы Дэпартамент дзяржбяспекі, а таксама распавёў пра вербаванне КДБ беларусаў, якія жывуць у Літве:
«Нейкі эфект ад абмежаванняў ёсць, але не такі, як хацелася б, каб нашая нацыя была цалкам абароненая, як з пункту гледжання контрвыведкі, так і з пункту погляду абароны. Мы бачым беларусаў, якія тут працуюць, але вяртаюцца на радзіму. Там яны сутыкаюцца з беларускім КДБ, іх дапытваюць і вярбуюць, у нас ёсць факты».
Паводле кіраўніка дэпартаменту дзяржбяспекі, беларускія спецслужбы могуць уздзейнічаць на беларусаў, якія пражываюць у Літве, праз ціск на іхных сваякоў, якія застаюцца ў Беларусі.
Яўнішкіс згадаў і пра «ліцвінізм», які «беларускія і расейскія спецслужбы выкарыстоўваюць для падтрымання напружанасці паміж беларускай дыяспарай і літоўскім насельніцтвам».
Мяжа Латвіі і Беларусі. (Фота: saeima.lv)
У Беларусі і Расеі ў 2024 годзе былі затрыманыя некалькі дзясяткаў грамадзянаў Латвіі навіны
Яўнішкіс лічыць, што поўнае закрыццё межаў з Беларуссю не дапаможа, бо грамадзяне Беларусі змогуць прыязджаць праз іншыя краіны Шэнгенскага пагаднення. Выйсцем, паводле дырэктара Дэпартаменту дзяржбяспекі, можа быць узмацненне выведкі і контрвыведкі, што патрабуе як чалавечых, так і фінансавых рэсурсаў.
Загадчыцы аддзелу маркетынгу санаторыю «Беларусь» у Друскеніках Элене Раманаўскіене 11 чэрвеня прысудзілі 6 гадоў нібыта за агентурную дзейнасць. Тэлеканал ОНТ сцвярджаў, што яна і дырэктар установы нібыта былі завербаваныя Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі Літвы больш за 10 гадоў таму. Дырэктару, паводле ОНТ, прысудзілі 9 гадоў зняволення, і ён ужо адбывае пакаранне.
Імя дырэктара прапагандысты не называюць, але, імаверна, маецца на ўвазе былы галоўны доктар санаторыю «Беларусь» Андрэй Кобель. Раней медыі паведамлялі, што супраць яго завялі крымінальную справу за здраду дзяржаве.
Сцяг Літвы і шпіль на Палацы вялікіх князёў літоўскіх. Вільня, Літва. 21 лютага 2024 года. (Фота: Белсат)
Служба дзяржбяспекі Літвы не знайшла ліцвінізму ў беларускай дыяспары навіны
Грамадзянка Літвы Элена Раманаўскіене нарадзілася ў Беларусі і працавала ў санаторыі «Беларусь» у літоўскіх Друскеніках. Затрымаць жанчыну маглі летась, калі яна наведвала ў Беларусі родных.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10