навіны

Лукашэнка заявіў аб ліквідацыі напружанасці на мяжы з Украінай

Łukaszenka, granica, Białoruś,  (Фота: president.gov.by)
Łukaszenka, granica, Białoruś, (Фота: president.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

І загадаў адвесці войскі.

Напрыканцы чэрвеня Узброеныя сілы Беларусі распавядалі пра складаную сітуацыю на мяжы з Украінай і рызыку «пранікнення на тэрыторыю нашай краіны дыверсійна-разведвальных групаў». Падчас візіту ў 56 зенітны полк 13 ліпеня ў Лунінецкім раёне Лукашэнка заявіў, што напружанасці больш няма і загадаў адвесці войскі.
Łukaszenka, granica, Białoruś,  (Фота: president.gov.by)
Łukaszenka, granica, Białoruś, (Фота: president.gov.by)
Лукашэнка распавёў, нібыта КДБ і ваенная выведка даклалі яму, што пасля праведзенай Беларуссю працы «украінцы свае ўзброеныя сілы і дадатковыя войскі, якія перакінулі да нашай мяжы – нямала тысяч чалавек – ад мяжы адвялі і наагул вывелі з зоны беларуска-ўкраінскай мяжы».
Кіраўнік Беларусі зазначыў, што «беларускі бок не хацеў гэтага абвастрэння, і яно яму абсалютна не патрэбнае» і «тым больш гэта не патрэбна Украіне – у іх хапае гэтых праблем».
«Хачу, каб людзі ведалі (я абсалютна перакананы і давяраю нашай выведцы): сітуацыя стабілізаваная на беларуска-ўкраінскай мяжы. Войскі іхныя адведзеныя. Таму і нашыя войскі трэба прыбраць з мяжы. Каб яны разумелі, што мы не збіраемся ваяваць і не збіраемся тут канцэнтраваць свае Узброеныя сілы, акрамя сілаў спецыяльных аперацыяў», – сказаў Лукашэнка.
Правяранне баявой гатовасці Узброеных сілаў Беларусі на мяжы. (Фота: modmilby / Telegram)
«Спробы ўцягнуць нашую краіну ў вайну». Мінабароны Беларусі заяўляе пра сцягванне Украінай войскаў да мяжы навіны
Паводле беларускіх уладаў, абвастрэнне на паўднёвай мяжы было заўважана пару тыдняў таму, і гэта нібыта выклікала «сур’ёзную трывогу ў насельніцтва», на што трэба было рэагаваць.
Начальнік Генштабу Узброеных сілаў Беларусі, першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка 29 чэрвеня заявіў, што каля мяжы з украінскага боку былі заўважаныя падраздзяленні спецназу, а таксама перасоўванні войскаў і зафіксаваныя перыядычныя палёты беспілотнікаў тыпу «Байрактар», якія парушаюць дзяржаўную мяжу.
Сілы спецыяльных аперацыяў УС Беларусі заявілі пра нарастанне напружанасці на мяжы і «праходы для ДРГ». Начальнік зенітных ракетных войскаў камандавання паветраных сілаў і войскаў СПА Андрэй Севярынчык распавёў, што ў Беларусі дадаткова выведзеныя сілы і сродкі СПА «для прыкрыцця паўднёвых межаў, а таксама крытычна важных аб’ектаў». У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі, што на баявое дзяжурства на мяжы вывелі сістэму «Паланэз» з поўным боекамплектам.
Спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка казаў, што Украіна Беларусі не пагражае, «але, пакуль Беларусь застаецца ў арбіце ўплыву краіны-тэрарыста, Украіна будзе нарошчваць сваю абароназдольнасць, каб даць адпор усім, хто ідзе да нас з Беларусі з вайной».
Беларуска-кітайскія антытэрарыстычныя вучэнні «Атакуючы сокал». (Фота: modmilby / Telegram)
Ва Украіне заявілі, што Беларусь рыхтуе правакацыі «пад чужым сцягам» навіны
13 ліпеня украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву (ЦНС), арганізаваны пад эгідай Сілаў спецыяльных аперацыяў, заявіў, што мае інфармацыю пра падрыхтаванне беларускімі сілавікамі аперацыі пад чужым сцягам у памежнай зоне з Украінай.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10