навіны

Міністэрства энергетыкі: на поўнае аднаўленне электрасетак у Гомельскай вобласці спатрэбіцца месяц

Наступствы ўрагану ў Беларусі. (Фота: Міністэрства энергетыкі)
Наступствы ўрагану ў Беларусі. (Фота: Міністэрства энергетыкі)
podpis źródła zdjęcia

Але спецыялісты абяцаюць справіцца хутчэй.

За тыдзень пасля ўраганаў, што абрынуліся на Гомельскую вобласць 13 – 14 ліпеня, энергетыкі не здолелі цалкам адрамантаваць пашкоджаныя ветрам электрасеткі і вярнуць святло ва ўсе населеныя пункты рэгіёну. Мінэнерга заявіла – на поўнае аднаўленне спатрэбіцца месяц, паведамляе тэлеканал «АНТ».
Наступствы ўрагану ў Беларусі. (Фота: Міністэрства энергетыкі)
Наступствы ўрагану ў Беларусі. (Фота: Міністэрства энергетыкі)
Гомельская вобласць найбольш пацярпела ад непагадзі. Без электрычнасці засталіся 1960 населеных пунктаў. Дагэтуль у частцы з іх няма нармальнага электразабеспячэння – каб вярнуць людзям святло, шмат у якія вёскі прывезлі дызель-генератары.
На другім месцы па маштабах наступстваў – Магілёўская вобласць.
Наступствы ўрагану ў Мазыры. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Спачатку Лукашэнка раскрытыкаваў чыноўнікаў за дрэнную рэакцыю на наступствы ўрагану, а цяпер абвінаваціў і пацярпелых навіны
Міністэрства энергетыкі прызнала, што сітуацыя сур’ёзная, і на поўнае аднаўленне спатрэбіцца месяц, але паабяцала справіцца хутчэй.
Аляксандр Лукашэнка на селектарнай нарадзе раскрытыкаваў працу чыноўнікаў і службаў па аднаўленні наступстваў урагану. Ён прызначыў у рэгіёнах упаўнаважаных прадстаўнікоў, якія 20 ліпеня мусілі прыступіць да выканання ягоных даручэнняў.
Таксама Лукашэнка прапанаваў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў стыхіі зняволеных, у тым ліку – палітвязняў.
МНС паабяцала ўдасканаліць працу сістэмы інфармавання насельніцтва ў маштабах усёй краіны, над чым цяпер і працуе.
Машына берасцейскіх энергетыкаў, якія прыехалі на дапамогу мазырскім. Мазыр, Беларусь. 16 ліпеня 2024 года. (Фота: Мозырь / Telegram)
Як Мазыр пражыў паўтара дня без святла пасля магутнага ўрагану навіны
13 – 14 ліпеня па Беларусі пракацілася хваля навальніц з моцным ветрам. У выніку падзення дрэваў і абрынання канструкцыяў загінулі шасцёра асобаў, у тым ліку двое дзяцей. Шмат населеных пунктаў засталіся без электрычнасці, бура выклікала перабоі з водазабеспячэннем і мабільнай сувяззю.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10