навіны

Пасля экстрэмальнай спёкі на Беларусь абрынуліся ўраганы. Паведамляецца, што загінулі два чалавекі

Наступствы ўраганы ў кемпінгу «Клёвое место». (Фота: smartpress.by)
Наступствы ўраганы ў кемпінгу «Клёвое место». (Фота: smartpress.by)
podpis źródła zdjęcia

Шмат пацярпелых у выніку падзення дрэваў, шкла, цаглянай сцяны.

У другой палове дня 13 ліпеня, пасля моцнай спёкі, ураганны вецер падняўся ў Менскай вобласці і Менску. Паведамляецца пра гібель двух чалавек: дзяўчыны на Цнянскім вадасховішчы і мужчыны на Вілейскім. У сталіцы вецер ламаў і вырываў з каранямі дрэвы, ад падзення якіх шмат пацярпелых, у тым ліку дзяцей.
Наступствы ўраганы ў кемпінгу «Клёвое место». (Фота: smartpress.by)
Наступствы ўраганы ў кемпінгу «Клёвое место». (Фота: smartpress.by)
Стыхія распачалася за горадам – галінамі дрэваў закідала ўзбочыну на трасе Р1 у бок Дзяржынску, адна з палос руху аказалася часткова перакрытай, паведамляе onliner.by.
Каля 15-й гадзіны ўраган абрынуўся на кемпінг «Клёвое место» на рацэ Вілія, загінуў чалавек, распавядае «Смартпрэс».
Падчас аповеду жанчына сама знаходзілася ў кемпінгу, бо не магла выбрацца з яго – усё навокал было завалена.
У Менску ў раёне вуліц Казінца і Каржанеўскага адбылося аварыйнае адключэнне электрычнасці. На вуліцы Пляханава, у кірунку праспекту Ракасоўскага, спыніліся трамваі №3 і №6. Рух быў адноўлены ў 19:03.
Таксама праз адключэння напружання на кантактнай сетцы спыняліся тралейбусы на вуліцах К.Чорнага, Кедышкі, Каліноўскага, Славінскага, Я.Коласа, Лагойскім тракце, Мірашнічэнкі.
Наступствы непагадзі ў Менску. (Фота: onliner.by)
Наступствы непагадзі ў Менску. (Фота: onliner.by)
На вуліцах Талбухіна, Багдановіча, Тарханава на машыны пападалі дрэвы. Ёсць звесткі, што ў раёне Цнянкі дрэва ўпала на людзей. У раёне станцыі метро «Партызанская» вецер разбіў шкло на прыпынку.
Наступствы непагадзі ў Менску. (Фота: onliner.by)
Наступствы непагадзі ў Менску. (Фота: onliner.by)
Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што медыкі аказваюць неабходную дапамогу пацярпелым ад буры ў Менску, Ждановічах і на Цнянскім вадасховішчы, дзе ў выніку падзення дрэва пацярпелі тры чалавекі. Два з іх былі шпіталізаваныя ў Менскую абласную лякарню і РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Адна дзяўчына загінула.
У Ждановічах, таксама ў выніку падзення дрэва, пацярпела дзіця, яго шпіталізавалі ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі.
У цэнтры Менску каля заводу «Гарызонт» на 24-гадовага хлопца і падлетка ўпала шкло – абодва шпіталізаваныя.
У Менску вецер паваліў цагляную сцяну, яна абрынулася на маладога мужчыну, якога ў выніку шпіталізавалі са шматлікімі траўмамі.
У пятніцу 12 ліпеня ўраган пранёсся па Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Пра тое, што адбывалася ў вёсцы Парадзіна, распавядаў чытач Onliner:
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі ідуць па вуліцы недалёка ад станцыі метро Няміга ў Менску. (Фота: Белсат)
З’есці перац чылі і прыняць цёплы душ: як уратавацца ад спёкі? навіны
Згодна з прагнозам надвор’я Белгідрамету, у нядзелю 14 ліпеня найбольш спякотна будзе ў Гомельскай вобласці – +35.. +36°С. Па паўднёвым усходзе тэмпература складзе +30.. +34°С. У Менску ўдзень будзе +30°С. Дажджы і навальніцы сіноптыкі не абяцаюць.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10