Belsat.eu

Бортнікі

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Убарць, як кажуць бортнікі, мядовая рака. Менавіта на Убарцкім Палессі да сёння захаваўся ўнікальны лясны промысел – бортніцтва. А мясцовыя бортнікі валодаюць таемнымі практыкамі догляду пчол.

Убарць, як кажуць бортнікі, мядовая рака. Менавіта на Убарцкім Палессі да сёння захаваўся ўнікальны лясны промысел – бортніцтва. А мясцовыя бортнікі валодаюць таемнымі практыкамі догляду пчол.


,,

«Бортніцтва – гэта гісторыя самога чалавека, яго стасункаў з прыродай, з жывым светам», – распавядае эканаміст з-пад Менску Іван Восіпаў, які захапіўся старадаўнім майстэрствам.


Лясному бортніцтву яго навучаюць спадчынныя бортнікі Убарцкага Палесся – Васіль і Міхаіл. Дзядзька Васіль сціплы паляшук, які ніколі сам не пахваліцца, што мае некалькі дзясяткаў (а можа і сотню) борцяў у тутэйшым лесе. Дзядзька Міхаіл вельмі адкрыты і спрытны, гатовы ўсё распавесці і паказаць. Абодва палешука даглядаюць пчол і здабываюць мёд выключна дзедаўскімі метадамі.
Чым бортніцтва адрозніваецца ад пчалярства? Што самае цікавае для бортнікаў, і што іх цешыць найбольш – у рэпартажы з Палесся з цыклу «Без рэтушы».
Рэж. Марыя Булавінская, 2019 г.
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
апошнія
Item 1 of 10