Belsat.eu

Украіна з пульсам Беларусі

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Беларускія пратэсты, нечаканыя для многіх, у тым ліку і для ўкраінцаў, асляпілі як зімовае сонца. Пакуль украінская ўлада з аглядкай падбірала словы для выражэння афіцыйнай пазіцыі, украінцы актыўна і адкрыта падтрымалі беларусаў у іхнай барацьбе за свае правы.



Беларускія пратэсты, нечаканыя для многіх, у тым ліку і для ўкраінцаў, асляпілі як зімовае сонца. Пакуль украінская ўлада з аглядкай падбірала словы для выражэння афіцыйнай пазіцыі, украінцы актыўна і адкрыта падтрымалі беларусаў на шматлікіх акцыях у падтрымку Беларусі, якая пратэстуе. У кароткіх ацэначных меркаваннях простых украінцаў мы бачым поўную салідарнасць з беларусамі.
Сяргей Монін – дызайнер з Запарожжа, які калісьці вучыўся ў Беларусі. Там у яго засталіся сябры. Ён з цеплынёй успамінае, што падчас украінскай Рэвалюцыі годнасці, беларусы тэлефанавалі яму, перажывалі за Украіну, а некаторыя нават баранілі яе са зброяй у руках. Украінцы не забыліся на Міхася Жызнеўскага, які загінуў у Кіеве падчас рэвалюцыі і быў пасмяротна ўзнагароджаны званнем Героя Украіны.
Сілу духу і шчырасць беларускіх пабрацімаў на вайне адзначае ветэран вайны на ўсходзе Украіны Міхаіл Пірог.
У розных гарадах Украіны прайшлі акцыі і маршы салідарнасці з Беларуссю. Напрыклад, на акцыі пратэсту ў Кіеве актывіст Уладзіслаў патрабаваў ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ні пры якіх абставінах не прызнаваць вынікаў выбараў, абвешчаных ЦВК.
Украінцы абмяркоўваюць пратэсты ў Беларусі, дзеянні беларускіх сілавікоў, а таксама перасцерагаюць перад рэакцыяй Расеі. Так на праваслаўным свяце ў Запарожжы вядомы грамадскі дзеяч Аляксандр Прытула спадзяецца, што Багародзіца абароніць беларусаў, але перасцерагае іх ад легкадумнага даверу да Расіі, нагадваючы, як Расея паступіла з Украінай.
Аўтар Сяргей Андрыенка, Беларусь, 2020 г.
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
апошнія
Item 1 of 10