Belsat.eu

«Пакажыце нас на БТ»

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia



БТ, ОНТ і СТВ – тры галоўныя дзяржаўныя каналы, якія доўгі час служылі рупарам прапаганды для ўладаў Беларусі.
Іх праца скіраваная на асноўны электарат Лукашэнкі – пенсіянераў, якія не маюць доступу да інтэрнэту; сілавікоў, якія абавязаныя глядзець «брахучку»; дзяржаўных службоўцаў, бо тыя шмат у чым падзяляюць афіцыйнае меркаванне і ўпіваюцца чырвона-зялёнай утопіяй.
Дзяржаўныя тэлеканалы абапіраюцца на правіла: пра афіцыйную Беларусь – толькі добра, пра альтэрнатыўную – толькі дрэнна. Але сёння, калі бальшыня беларусаў падтрымалі альтэрнатыўнага кандыдата і выйшлі на пратэсты, апазіцыяй для журналістаў беларускага тэлебачання зрабіўся практычна ўвесь беларускі народ. З самога пачатку пратэставага руху дзяржаўныя журналісты ўсяляк намагаліся пазбягаць асвятлення вулічных пратэстаў, віншуючы Аляксандра Лукашэнку з чарговаю перамогаю на выбарах. Гэтым рыхтуючы гледачоў да несвядомага прыняцця факту перамогі нязменнага правадыра. Але не ўсе працаўнікі дзяржаўных тэлеканалаў пагадзіліся надалей казаць з экранаў няпраўду, яны далучылі да забастовак і звольніліся:


,,

«Мы мусім скінуць гэтыя кайданы, мы мусім перастаць баяцца. Хачу звярнуцца да тых, якія яшчэ не далучыліся да забастовак. Вы мусіце разумець: калі вы працуеце, вы адліваеце кулі да АМАПу».


Рэпартаж, аўтар Дзіма Дзядок, 2020 г., Беларусь
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
апошнія
Item 1 of 10