Гарадзенка пераязджае на Беласточчыну і наведвае месцы, звязаныя з продкамі. Аксана Прус нарадзілася і вырасла ў Горадні, там атрымала адукацыю харэографа ды шмат гадоў працавала настаўніцаю танцаў. Яна мела дастаткова працы, каб не задумвацца пра эміграцыю. Але думкамі часта пераносілася на Падляшша.