Чаму галоўнаму вучацца беларусы за мяжою?
,,«Было цяжка, таму што не ўсе верылі ў беларускую ідэю. Як, напрыклад, і цяпер не ўсе вераць, або хаваюць гэта ў сябе вельмі моцна», – прызнаецца спадарыня Жанна.
,,«Мы, беларусы, мусім мець нашае месца пад сонцам і мусім мець нашае беларускае шчасце. Напэўна, тыя пагарды, якія я адчула ў дзяцінстве, калі мяне саромілі за тое, што я беларуска, мяне саромілі за тое, што я габрэйка – у мяне ¼ габрэйскай крыві – я памятала пра іх, і я думала: не, не, я не хачу быць прыніжаным чалавекам. Я той, хто я ёсць, і я мушу даказаць свету: тое, што я ёсць – гэта не дрэнна, гэта добра», – упэўненая Жанна Чарняўская.