Улляна Гарбачова, як і многія нашыя суайчыннікі, вымушаная была з’ехаць з Беларусі
,,«Вырашылі сабрацца і выставіць пэўныя патрабаванні. Гэта было 13–14 жніўня, – прыгадвае тыя падзеі нашая гераіня. – Нашыя патрабаванні: прызнанне выбараў несапраўднымі, правесці новыя, сумленныя выбары. І, канечне, вызваленне ўсіх палітзняволеных».
,,«За 12 гадоў працы ў мяне не было ніякіх ні нараканняў, ні парушэнняў, я не прыцягвалася ні да якой адказнасці на працы, мяне не пазбаўлялі прэміяў. Я лічылася добрай спецыялісткай, – распавядае нашай здымачнай групе Улляна Гарбачова. – І мне напісалі тры гадзіны адсутнасці на працоўным месцы. Нягледзячы на тое, што я была на працы, але мяне звольнілі па артыкуле».
,,«Мы адразу спыніліся. Я сказала сыну, што гэта мае знаёмыя і што нам тэрмінова трэба ад’ехаць па справах. Нічога страшнага, хадзем, я завяду цябе дахаты!»
,,«Па выніку гэтую акцыю, хаця я была без сцяга, а папросту ў чырвонай сукенцы, а на галаве белы шалік, прыраўнялі да пратэсту».
,,«Дай нам інфармацыю, хто быў на акцыі, а то заўтра ў цябе будзе суд, а раптам з’явіцца сведка, які скажа, што ты не проста ўдзельнічала, а арганізоўвала, і тады твой артыкул зменіцца ў судзе». Я адказала, што калі зменіцца, то няхай, а гэтых асобаў я не ведаю і нічога ім паведаміць не магу».
,,«Я разумела: калі мяне пасадзяць, то што будзе з маім сынам? І каму будзе лягчэй ад таго, што я ў турме?» – тлумачыць сваё рашэнне Улляна Гарбачова.
,,«Літаральна ўчора да мяне прыехала мая маці. Пакуль я ўладкуюся на працу, будзе мне дапамагаць з сынам».
,,«Наш цэнтр аказвае дапамогу людзям тут у юрыдычных пытаннях, псіхалагічную дапамогу, з часовым пражываннем. І да нас можна звярнуцца як з Беларусі, так і ўжо прыехаўшы ва Украіну. З нашымі юрыстамі можна пракансультавацца дыстанцыйна, яна могуць распавесці, як можна легалізавацца ва Украіне, якія патрэбныя дакументы, каб прыехаць».
,,«Са мною прыехаў сцяг Трактарнага пасёлку. Мы робім фота, мантуем відэа, выказваем сваю пазіцыю. І я не забываю, што я з Трактарнага пасёлку. Мяркую, у хуткім часе мы пераможам і будзем разам адзначаць нашую перамогу», – кажа Улляна Гарбачова, разгарнуўшы на беразе Чорнага мора сцяг у нацыянальных колерах. Таксама ў праграме «Маю права»: Vox populi… Украінцы пра гуманітарны калідор для беларусаў. Камітэт ААН як адзіны сродак абароны беларусаў. Ведай свае правы!.. Адмысловец пра скаргі ў камітэт ААН. Па тры гады «хіміі» для двух жыхароў Менску – за пудзіла. Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life»або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.