Старшыня парламенцкай камісіі па міжнародных справах Валерый Варанецкі прапанаваў увесці для нашчадкаў тых, хто нарадзіўся і з’ехаў з Беларусі, «пасведчанне суайчынніка»: маўляў, менавіта так будзе ўмацоўвацца духоўная сувязь беларускіх мігрантаў з Радзімай.