…Калі жанчыны вырашылі павялічыць плямку на здымку, то ў момант жахнуліся: гэта быў сілуэт хлопчыка з выцягнутаю рукой. Апісаны ніжэй выпадак адбыўся гадоў пяць таму. Тады да вядомага мастака і рэстаўратара Уладзіміра Кіслага звярнуўся сябар, таксама мастак, чыя жонка трапіла ў дзіўную, калі не сказаць вусцішную, гісторыю.