Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп абвесціў пра гатовасць сваёй краіны выйсці з дамовы аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці, падпісанай яшчэ Роналдам Рэйганам і Міхаілам Гарбачовым. Калісьці менавіта гэтая дамова паклала канец гонцы ўзбраенняў, што пры канцы дабіла Савецкі Саюз.