У цэнтры Менску, на пешаходнай вуліцы – гэта значыць, там, дзе ва ўсім свеце гуляюць вандроўныя музыканты і выступаюць цыркачы-аматары – затрымалі зорак беларускай сцэны. Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Ігара Варашкевіча і Паўла Аракеляна. Ну, прыкладна, як калі б вырашыў сабрацца першы склад «Машыны часу», а іх не ў меру запаленыя ўнутраныя органы, так бы мовіць, «замялі».