Беларускія назіральнікі, якія яшчэ памятаюць прэзідэнцкія выбары 1994 года, цалкам могуць паддацца спакусе параўнаць іх з украінскімі прэзідэнцкімі выбарамі 2019 года, а іх пераможца Уладзіміра Зяленскага з Аляксандрам Лукашэнкам. Але, кажучы пра падабенства, важна не забываць пра адрозненні. Таму што гэтыя адрозненні і вызначаюць і лёс Беларусі, і лёс Украіны.