Беларускія ўлады зноў вывалаклі на трыбуну аргумент 1996 года. Маўляў, тады на рэферэндуме большасць у нас прагаласавала супраць адмены смяротнага пакарання. Ад гэтай старой нарыхтоўкі так патыхае нафталінам, што нават прадстаўніца Рады Еўропы Таццяна Тэрмачыч адкінула залішнюю паліткарэктнасць і заўважыла, што «нямала ўдзельнікаў рэферэндуму ўжо памерла».