У несвабоднага грамадства няма сваіх герояў, няма сваёй гісторыі, няма свайго лёсу. Дыскусія пра тое, дзе маюць спачываць парэшткі Кастуся Каліноўскага, яшчэ раз гэта паказала. Адзінае, што мы, беларуская нацыянальная супольнасць, робім, – змагаемся самыя з сабою, пераконваем самыя сябе ў зразумелых толькі нам ісцінах.